Грамадства

Ціханоўская ў Латвіі сустрэлася з кіраўніцтвам краіны

Святлана Ціханоўская здзейсніла рабочы візіт у Латвію, дзе правяла сустрэчы з прэзідэнтам, прэм'ерам, міністрам замежных спраў і латвійскімі НДА. Святлана таксама ўсклала кветкі ля помніка Свабоды ў Рызе і запаліла свечкі разам з беларускай дыяспарай у памяць пра Рамана Бандарэнку.

Чакаецца, што ў найбліжэйшы час Латвія і балтыйскія краіны ўвядуць пашыраны спіс індывідуальных санкцый, які можа ўключаць сотні імёнаў людзей, вінаватых у фальсіфікацыях і рэпрэсіях. 

Святлана Ціханоўская заклікала Нацыянальны банк Латвіі спыніць супрацоўніцтва з дзяржбанкамі Беларусьбанк і Белаграпрамбанк, а таксама ўвесці эканамічныя санкцыі супраць дзяржаўных прадпрыемстваў, якія звальняюць работнікаў, якія ўдзельнічаюць у страйках.

У прыватнасці, Ціханоўская заклікала перагледзець кантракты аб закупках нафтапрадуктаў і металапрадукцыі, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці і алкаголю з Беларусі. Таксама Святлана падтрымала ідэю накласці эканамічныя санкцыі на бізнэсы, звязаныя з Лукашэнкам і набліжанымі да яго людзьмі. 

Святлана Ціханоўская звярнулася да міністра Рынкевічса з просьбай падтрымаць міжнароднае расследаванне ў рамках універсальнай юрысдыкцыі і абвясціць арганізацыі ГУБАЗіК і АМАП экстрэмісцкімі. 

Прэзідэнт Латвіі Левітс заявіў, што лічыць Святлану Ціханоўскую прызнаным прадстаўніком народа Беларусі, і падтрымаў ідэю пашырэння санкцыйнага спісу на ўзроўні ЕС.

Святлана Ціханоўская ў сваю чаргу падзякавала Латвію за дапамогу параненым, адкрыццё гуманітарнага калідора, спрашчэнне візавых працэдур для рэпрэсаваных, а таксама матэрыяльную дапамогу для беларускіх журналістаў і рэпрэсаваных актывістаў. Ціханоўская таксама папрасіла аб падтрымцы малога бізнэсу, які пацярпеў праз рэакцыю рэжыму на страйкі.

Святлана Ціханоўская таксама абмеркавала з кіраўніцтвам Латвіі магчымасць адмены або пераносу чэмпіянату свету па хакеі з Мінска (планавалася, што чэмпіянат пройдзе ў Мінску і Рызе). Чакаецца, што рашэнне аб пераносе або адмене будзе прынята ў бліжэйшы час.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал49

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ43

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць