Улада33

Лукашэнка паставіў задачу перад рублём

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб да канца года ваганні беларускага рубля заставаліся «строга ў межах плюс‑мінус 5%»
,

паведаміла прэс‑служба прэзідэнта па выніках яго сустрэчы 14 мая са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Пятром Пракаповічам.

Кіраўнік Нацбанка паведаміў аб выніках выканання Асноўных кірункаў грашова‑крэдытнай палітыкі за чатыры месяцы 2009 года і задачах на бліжэйшы перыяд.

Паводле слоў П.Пракаповіча, усе паказчыкі Асноўных кірункаў выкананы ў поўным аб’ёме.

Асаблівая ўвага была нададзена выкананню паказчыкаў, якія ў першую чаргу ўплываюць на выкананне прагнозу сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны.

Курс беларускага рубля па‑ранейшаму не выходзіць за межы калідора плюс‑мінус 5% да кошыка замежных валют. У красавіку адзначалася ўмацаванне беларускага рубля ў дачыненні да долара ЗША і аслабленне да еўра і расійскага рубля.

Падчас справаздачы зазначалася, што ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам аб’ём крэдытных рэсурсаў для рэальнага сектара эканомікі павялічыўся больш чым у 1,5 раза, а па такіх прыярытэтных кірунках, як жыллё, — больш чым у 1,6 раза.

За чатыры месяцы 2009 года ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам абарот па плацяжах павялічыўся па суме ў 1,55 раза, «што гаворыць аб нармальнай працы эканомікі ў рэжыме рэальнага часу па правядзенні плацяжоў».

А.Лукашэнка запатрабаваў «няўхільнага выканання ўсіх паказчыкаў Асноўных кірункаў грашова‑крэдытнай палітыкі».

***

Шэраг айчынных і міжнародных эканамістаў, у прыватнасці Леанід Заіка, заяўляюць аб пагрозе новай дэвальвацыі беларускага рубля па прычыне вялікага адмоўнага сальда знешняга гандлю.

Эксперты місіі Міжнароднага валютнага фонду, якія працавалі ў Мінску з 29 красавіка па 13 мая, заявілі аб узмацненні ўплыву сусветнага крызісу на Беларусь. Місія павінна падрыхтаваць справаздачу, на падставе якой будзе вырашацца пытанне аб выдзяленні краіне другой часткі стабілізацыйнага крэдыту.

Шэраг СМІ паведамляюць, што новая дэвальвацыя рубля (на 5—10%) або пашырэнне межаў калідора валютнага кошыка (да 10%) з’яўляецца адным з патрабаванняў МВФ для выдзялення другога траншу,

аднак гэтая інфармацыя афіцыйна не пацверджана.

5 мая міністр эканомікі Мікалай Зайчанка заявіў, што падстаў для новай разавай дэвальвацыі няма.

БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым23

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць