Свет11

МВФ бачыць пералом крызісу

Насельніцтва краін Ўсходняй Еўропы можа уздыхнуць з палёгкаю — «крытычны перыяд» крызісу ўжо мінуў, аднак асобныя праблемы яшчэ могуць узнікаць. Так лічыць Дамінік Строс‑Кан, дырэктар Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).
Па яго словах, зараз «мы можам дакладна акрэсліць і вызначыць магчымыя рызыкі», таму шмат будзе залежаць ад таго, «ці будуць банкі здольныя фінансаваць прадпрыемствы гэтага рэгіёну ў неабходным аб’ёме».

Кіраўнік МВФ паведаміў, што станоўчыя тэндэнцыі ў эканоміках краін Усходняй Еўропы можна ўжо будзе пабачыць дзесьці ў канцы цяперашняга года — у кастрычніку‑снежні, а рэальны рост пачнецца ў першай палове 2010 года. Тым не менш, лічыць ён, «расслабляцца не трэба, паколькі падстаў для непакою ўсё яшчэ дастаткова». Перад усім гэта звязана са станам эканомікі і банкаўскай сістэмы ЗША, адзначыў Строс‑Кан.

Адначасова МВФ апублікаваў дадзеныя, якія сведчаць пра тое, што крызіс вельмі моцна «зачапіў» таксама вядучыя дзяржавы Еўрасаюза, перш за ўсё тыя, якія уваходзяць у зону еўра. Іх ВУП скараціўся за першы квартал 2009 году на 2,5%, а ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — на 4,6%. Ключавым чыннікам ў большасці краінах стала гвалтоўнае скарачэнне экспарту на 15‑20%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі8

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не магу праверыць, як мяне пераклалі». Алексіевіч адказала на крытыку за выказванне пра адмову ад рускай мовы54

Літва вырашыла яшчэ раз звярнуцца да беларускіх уладаў наконт пытання сваіх фураў18

«Прабачце ім, беларусы». Расіяне папрасілі прабачэння за растоўскую каманду КВЗ15

Чаму хамелеоны круцяць вачыма ва ўсе бакі? Навукоўцы растлумачылі таямніцу «фатаграфічнага» позірку1

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах10

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі8

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць