Грамадства2121

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber

Пра гэта «Люстэрку» распавёў яе дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі. Паводле яго слоў, гэта выклікала вялікае здзіўленне ў аховы, якую ўлады краіны надалі для лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл.

Падчас паездкі ў Аўстралію Святлана Ціханоўская сустрэлася з высокапастаўленымі чыноўнікамі гэтай краіны: прэм’ер-міністрам Энтані Албанізам, міністрам замежных спраў Пэні Вонг і дэпутатамі парламента. Лідарка дэмсіл абмяркоўвала з імі сітуацыю ў Беларусі, падтрымку Украіны і санкцыі.

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі адзначыў, што візіт праходзіў на высокім узроўні: палітыку далі дзяржаўную ахову «на ўзроўні прэм’ер-міністра і генерал-губернатара».

@nashaniva Ціханоўская ў Сіднэі ездзіла на Uber #беларусы #такси #тихановская #минск #беларусь ♬ Fighters - OctaSounds

— Гэта, з аднаго боку, прызнанне яе статусу, а з другога — клопат пра бяспеку, — адзначыў Кучынскі. — Аднак па дамоўленасці з аўстралійскім бокам транспарт мы павінны былі забяспечваць самі. У сталічнай Канберы нам вельмі дапамагала літоўскае пасольства, але ў Сіднэі сітуацыя выглядала інакш: лагістыка была цалкам на нашым забеспячэнні.

Паводле яго слоў, у гэтым горадзе Ціханоўская з калегамі вырашыла карыстацца таксі. Гэта выклікала непаразуменне ў мясцовай службы бяспекі.

— Мясцовая ахова была здзіўлена, калі даведалася, што дэлегацыя на чале з лідаркай дэмсіл будзе перамяшчацца па Сіднэі на… Uber. Але для нас гэта быў цалкам свядомы выбар — дзеля эканоміі часу і сродкаў, — тлумачыць Дзяніс Кучынскі. — Праграма была настолькі шчыльнай, што кожная хвіліна мела значэнне: перамовы, інтэрв’ю, дыскусіі, сустрэчы з беларускай дыяспарай. Звычайна падчас замежных паездак Святлана не перамяшчаецца на таксі, так могуць рабіць толькі члены дэлегацыі.

Дарадца Ціханоўскай дадаў, што такі фармат працы дазволіў быць максімальна прадуктыўнымі.

— Дарэчы, падчас адной з такіх паездак на Uber Святлана Ціханоўская нават дала інтэрв’ю аднаму з найбуйнейшых аўстралійскіх часопісаў — проста з задняга сядзення аўтамабіля. У цэлым гэта было вельмі характэрна для ўсяго візіту і асаблівасцей мясцовага пратаколу: мінімум помпы, максімум эфектыўнасці. Мы старалiся выкарыстоўваць кожную хвіліну, каб распавесці пра Беларусь і сустрэцца з тымі, хто можа падтрымаць нашу краіну, — падсумаваў ён.

Паводле слоў Кучынскага, за паездкі Ціханоўскай на Uber у Сіднэі дэлегацыя заплаціла каля 40 аўстралійскіх даляраў (каля 78 беларускіх рублёў па курсе Нацбанка на 10 лістапада).

Каментары21

  • WOW
    11.11.2025
    Xa-xa, арендовать машину, как нормальные люди, для них слабо. По типу показали, что они близки с народом и экономят на аренде
  • Янка
    11.11.2025
    WOW, у арэнды свае хібы: дэпазіт, паркоўкі. Таксама патрэбны адмысловы кіроўца, знаёмы з нюансамі правілаў мясцовага дарожнага руху - дзе яго ўзяць у складзе вельмі кампактнай дэлегацыі, калі у кожнага заўсёды ёсць справы? І дарэчы, у Аўстраліі левабаковы рух. Сумняюся, што для непрафесійнага кіроўцы вельмі проста адразу ж адаптавацца для кіравання аўто з незвычайным рулём ў замежным мегаполісе.
  • Андрусь
    11.11.2025
    З нябёсаў на зямлю. Дзякую, што вы сапраўды спусціліся на ўзровень звычайных беларусаў, спадарыня Святлана. Спадзяюся так і будзе.

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Праблема з некарэктнымі балансамі на картках узнікла ў шасці банкаў2

На Случчыне са стральбой затрымалі мужчыну, падазраванага ў выкраданні дзяўчыны

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве4

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць