Свет

Расія раскрытыкавала «беларускіх палітмігрантаў, якія вандруюць па ЕС»

Заклікі беларускіх палітычных мігрантаў, што вандруюць па ЕС, накіраваны не на пошук дыялогу, а на раскручванне канфлікту. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, паведамляе БелТА.

«Гаворачы аб закліках, якія беларускія палітычныя мігранты выказваюць з Вільні, Варшавы, іншых заходніх сталіц, падарожнічаючы па Еўропе, выступаючы ў розных структурах ЕС, выклікаюць шмат пытанняў, — сказаў Сяргей Лаўроў. — Яны нацэлены не на прасоўванне дыялогу, а на выстаўленне ўльтыматумаў. Іх ужо было нямала, уключаючы патрабаванні да вайскоўцаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў парушыць прысягу, сысці «ў падполле», перайсці на бок радыкальнай апазіцыі. Гэта ўсё выклікае вялікую занепакоенасць, таму што нацэлена на раскручванне канфлікту, а не на перавод яго ў палітычнае рэчышча, у рэчышча дыялогу, да чаго, як мы чулі неаднаразова, кіраўніцтва Беларусі гатова. Ёсць ініцыятыва аб канстытуцыйнай рэформе, Усебеларускім народным сходзе. Нядаўна ў Мінску абмяркоўвалі гэта з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Актыўна падтрымліваем настрой на арганізацыю максімальна шырокага нацыянальнага дыялогу, падчас якога ўсе асноўныя групы беларускага грамадства змогуць унесці свой уклад у пераадоленне цяперашняй сітуацыі і нармалізацыю становішча».

Каментары

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні22

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка выратавала лебедзя, якога дзяўблі вароны на Камсамольскім возеры1

БЧ: Польскія цягнікі не вытрымалі вялікіх маразоў. Але магчыма гэта няпраўда6

На Сашу Філіпенку завялі крыміналку за расповед пра ўласную творчасць1

Украіна заяўляе, што ўдарыла «Фламінга» па палігоне, адкуль Расія запускае «Арэшнік». Які вынік?6

На беларускіх аўтамагістралях паставяць чырвона-зялёную лазерную сістэму апавяшчэння

Беларусу адмовілі ў польскім грамадзянстве праз дробны штраф чатырохгадовай даўніны34

На «Белсаце» запусцілі шоу доўгіх гутарак з Глафірай Жук12

У Беларусі распрацавалі новы ўдарны беспілотнік

Метэазонд з кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі склада сеткі Maxima пад Вільняй. Работнікі хацелі падзяліць цыгарэты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні22

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць