Дэпутаты забаранілі гукавую камерцыйную рэкламу ў грамадскім транспарце

БелТА
Сёння дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб змене законаў па пытаннях рэкламы». Як адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Аксана Гайдук, вельмі актыўнае абмеркаванне атрымала пытанне па гукавой рэкламе ў грамадскім транспарце, піша БелТА.
«З улікам доўгіх і актыўных абмеркаванняў парламентарыі прыйшлі да высновы, што ўсё ж такі гукавую рэкламу ў грамадскім транспарце забараняем. Але рэклама на электронным табло, гэта значыць у выглядзе бягучага радка і пэўных карцінак, — дазволена. Хачу звярнуць увагу, што гукавая рэклама ў грамадскім транспарце забароненая камерцыйная, акрамя сацыяльнай рэкламы», — падкрэсліла Аксана Гайдук.
-
«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне
-
Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках
-
Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары