Дзве п'яныя дзяўчыны пабіліся ў кафэ — адна адкусіла іншай фалангу пальца
У кафэ пабіліся незнаёмыя 27-гадовая і 28-гадовая жанчыны. Яны адпачывалі ў дзвюх розных кампаніях. Дзяўчаты і іх сябры сустрэліся ў фае. Адна з дзяўчат стала смяяцца са знешнасці іншай. Пачалася бойка, падчас якой адна дзяўчына ўкусіла іншую за палец і адкусіла ёй фалангу. Медыкі павезлі пацярпелую ў бальніцу, жанчыну, што напала, затрымалі, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары