Грамадства

Біскуп Алег Буткевіч: Касцёл заўсёды бароніць годнасць чалавека, а выказванні святароў — абавязак звяртаць увагу

Пра гэта біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч распавёў у інтэрв'ю Радыё Рацыя.

Цяпер, калі многія наракаюць на цяжкія часы, на неспрыяльную сітуацыю ў грамадстве, ксёндз-біскуп Алег Буткевіч раіць не паддавацца скрусе.

«Нараканні на час — гэта прыкмета кожнай эпохі, бо няма ідэальнай пары ці ідэальнага часу. Але заўсёды ёсць нагода, каб знайсці штосьці добрае. Калі казаць пра святочную радасць, то гэта таксама пэўны высілак чалавека, каб заўважыць сутнасць таго, што цяпер перажываем, каб у сабе адкрыць прысутнасць не толькі цяжкасцяў і бедаў, але і таго дабра, якое прыносіць і дае чалавеку Бог. І для верніка заўсёднай крыніцай радасці з’яўляецца вера. Яна дае разуменне, што не толькі хлеб надзённы з’яўляецца мэтай жыцця, але і мэты духоўныя», — мяркуе іерарх.

Сыходзячы год адзначыўся высокай грамадзянскай актыўнасцю пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў, шмат людзей пакаралі штрафамі, арыштамі і нават турэмнымі зняволеннямі. Сярод іх — ксёндз з Расонаў Вячаслаў Барок, які нядаўна адбыў 10-суткавы арышт за нібыта прапаганду нацысцкай сімволікі ў сацыяльных сетках. Па артыкуле 23.34 былі затрыманыя віцебскія святары — ксёндз Віктар і грэка-каталіцкі святар айцец Аляксей…

Падчас абмеркаванняў такіх навінаў у людзей часам паўстаюць пытанні, ці можа святар выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю, ці ягоная задача выключна працаваць у храме, з паствай. 

«Тое, што святар павінен працаваць у храме, павінен працаваць з паствай — гэта бясспрэчна. З іншага боку, святар застаецца грамадзянінам сваёй краіны, — мяркуе Алег Буткевіч. — І ён нязменна застаецца прадстаўніком Касцёла, а Касцёл заўсёды бароніць годнасць чалавека, бароніць ягонае жыццё. Робіць гэта ў шырэйшым, глабальным сэнсе.

І выказванні святароў на гэтую тэму — гэта іх абавязак звяртаць увагу на недасканаласці ў нашым грамадстве.

Безумоўна, трэба зважаць на тое, што Касцёл — гэта не палітычная партыя, ён не можа выступаць як палітычная сіла. Але ён заўсёды на абароне правоў чалавека, ягонай годнасці і ягонага жыцця».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»1

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране2

Учора ў Беларусі было да +13°C1

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

Улады Ірана заявілі, што не будуць весці перамовы з ЗША5

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі2

Гэтая сумка вярнулася ў моду — і, здаецца, надоўга1

Ізраіль наносіць удары па цэлях у Ліване

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»1

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць