Грамадства

Акцёр Алесь Малчанаў аб'явіў, што выходзіць на адзіночны пікет са сцягам. Яго затрымалі і далі 11 сутак

27 снежня акцёр Алесь Малчанаў выйшаў на мінскую кальцавую з бел-чырвона-белым сцягам і неўзабаве быў затрыманы. Суд Фрунзенскага раёна прысудзіў яму 11 сутак па артыкуле 23.34 КаАП.

Алесь Малчанаў.

Пра намер выйсці на МКАД Алесь папярэдне напісаў у сваім фэйсбуку.

«Як я зразумела, ён там прастаяў некалькі гадзін. Бо Саша патэліў мне недзе а палове на першую ночы ўжо з Фрунзенскага РУУСа, распавёў пра сваё затрыманне, — кажа яго сяброўка, актрыса Паліна Дабравольская. — Пасля ён перастаў выходзіць на сувязь. Ужо ў РУУСе мне паведамілі, што ён затрыманы да суда. На жаль, мы не паспелі на сам суд, бо да апошняга не ведалі, а каторай ён будзе. Мы толькі ўжо ўбачылі канчатковы прысуд, таму і не ведаем, як ішоў сам працэс».

Паліна лічыць, што на такі крок Алесь вырашыўся, бо ўжо не мог больш маўчаць і хацеў чарговы раз пазначыць сваю пазіцыю.

Алесь Малчанаў — былы купалавец. Вядомы сваімі ролямі ў фільмах «Жыве Беларусь», «Масакра», караткаметражках «Ягор» (па матывах «Радзіва Прудок» Андрэя Горвата), «Возера радасці» (па аднайменнаму раману Віктара Марціновіча). З апошняга — граў у спектаклі «Прымітывы» пра жыццё Алены Кіш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць