Грамадства

«Наша Ніва» павінна сплаціць амапаўцу Бекішу 1500 рублёў кампенсацыі

Суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў амапаўцу Андрэю Бекішу маральную кампенсацыю за артыкул у «Нашай Ніве». Суддзя Іна Ялавая ацаніла яго перажыванні ў 1500 рублёў.

Фота Надзеі Бужан

Што адбылося?

Імя Андрэя Бекіша стала вядомым у ліпені 2020 года. Блогер Сцяпан Пуціла апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа таго, як апрануты ў цывільнае Бекіш падскоквае да аднаго з затрыманых пратэстоўцаў са спіны і некалькі разоў б’е яго.

Для ліпеня гэта было яшчэ дзіва — таму праз некалькі дзён «Наша Ніва» апублікавала тэкст з расповедамі аднакласнікаў амапаўца пра тое, якім ён быў у дзяцінстве.

Што не спадабалася амапаўцу? У Бекіша прэтэнзіі да некалькіх фраз аўтара, напрыклад, пра тое, што ён «з вялікім імпэтам збіваў пратэстоўцаў». Апроч таго, ён пераконваў, што яго аднакласнікі не казалі наступнае: «якім жа трэба быць баязліўцам, каб такое рабіць…», «у яго здараліся нейкія заскокі», «павінен жа я ведаць, ці падаваць яму руку». Былі пытанні і да наступнай гісторыі: «Памятаю, як на ўроку фізкультуры я збірала мячыкі пасля ўрока, а ён падышоў да мяне і проста ўдарыў пад дых. У мяне аж у вачах пацямнела».

Што казала «Наша Ніва»?

Некаторыя фразы ў тэксце — гэта меркаванне чалавека, гарантаванае Канстытуцыяй. Любая асоба можа абіраць, ці падаваць некаму руку ці не, ацэньваць ці не ацэньваць кагосьці як баязліўца.

Іншыя фразы пацвярджаюцца фактамі — уся Беларусь бачыла, як Бекіш збіваў дэманстранта, які не супраціўляецца. Апроч таго, адна з аднакласніц амапаўца прыйшла ў суд і пацвердзіла, што менавіта яе біў у жывот Андрэй — гэта было ці то ў пятым, ці то ў сёмым класе.

Дый «пакуты» Бекіша не падмацаваныя нічым — сума ўзятая са столі.

***

«Наша Ніва» будзе вымушаная сплаціць гэтыя грошы — калі ігнараваць рашэнне суда, суму рана ці позна спішуць з рахунка Рэдакцыі. Амапавец Бекіш сцвярджае, што не пакіне грошы сабе, а перавядзе на дабрачыннасць. Што ж, Бог яму суддзя.

Тым не менш «Наша Ніва» просіць чытачоў дапамагчы з выплатай «кампенсацыі».

Падтрымаць Рэдакцыю можна двума спосабамі:

1. Аплата праз АРІП з любой беларускай карткі: Благотворительность, общественные объединения — Просветительские, культурно-досуговые — Сородичи. Альбо нумар паслугі 4346851

2. Пералічыць грошы праз Клуб Нашай Нівы. Трэба зарэгістравацца праз сацсеткі ці гмэйл, выбраць Гібкі план і любую суму (на фота).

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах10

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца6

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы7

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця1

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах10

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць