Моды

Веганскі абутак: што прапаноўваюць сучасныя брэнды?

Прадуктаў на расліннай аснове ўсё больш, але знайсці стылёвы веганскі абутак усё яшчэ няпроста. 

Фота Depositphotos.com

Скураны абутак настолькі распаўсюджаны, што большасць нават не задумваецца, як гэта ўплывае на навакольнае асяроддзе. І хоць цяпер насельніцтва планеты налічвае сотні мільёнаў вегетарыянцаў, шмат хто з іх зашнуроўвае скураныя красоўкі Nike Air Jordans, носіць угі з аўчыны і лодачкі са скуры цяляці.

Аднак веганства, больш строгі від вегетарыянства, які забараняе выкарыстоўваць любыя матэрыялы жывёльнага паходжання, набірае папулярнасць, таму попыт на веганскі абутак расце ва ўсім свеце. Асаблівую каштоўнасць мае абутак, які пашылі з перапрацаваных матэрыялаў або які біялагічна раскладаецца.

Веганскі абутак можа быць зроблены з сінтэтычных сумесяў ці раслінных матэрыялаў на аснове кукурузы, бавоўны, дрэва, канапель і іншых. Нават від бактэрый, вядомы як чайны грыб, можна ператварыць у веганскую «скуру», піша The Wall Street Journal.

Веганскі лад жыцця яшчэ больш умацоўваецца ў свядомасці людзей дзякуючы знакамітасцям, такім як поп-зорцы Білі Айліш ці актрысе Наталі Портман, якой французскі брэнд Dior пашыў веганскія пантофлі. Веганскай дыеты таксама прытрымліваюцца Арыяна Грандэ, Майлі Сайрус і Джэйджэн Сміт, які летась рэкламаў веганскія красоўкі New Balance.

На жаль, у простых людзей, якія не жадаюць насіць абутак, зроблены з жывёл ці пабочных прадуктаў жывёльнага паходжання, выбар не такі вялікі. Перавага аддаецца парусінавым красоўкам Converse, Vans ці папулярнаму веганскаму абутку Vegas.

Вядомая абаронца правоў жывёл, мадэльер Стэла Макартні не выкарыстоўвае ў сваім аднайменным брэндзе скуру, футра, экзатычныя скуры, пер’е ці клей на аснове жывёльнага калагену. Яе раскошныя пантофлі і сумкі — стандартны набор для багатых веганаў. Тым не менш эка-актывісты крытыкуюць яе за выкарыстанне традыцыйнага шоўку і сінтэтычных матэрыялаў, якія выклікаюць выкіды ў атмасферу, калі раскладаюцца.

Сінтэтычныя заменнікі скуры — адно са спрэчных пытанняў сярод веганаў. З аднаго боку, полівінілавыя змешаныя матэрыялы амаль не адрозніць ад сапраўднай скуры. Але ў той жа час такія рэчывы нельга назваць экалагічна чыстымі.

Брэнд Aera імкнецца распрацаваць абутак, які б біялагічна раскладаўся на сто адсоткаў. У той жа час кампанія спрабуе зрабіць якасны абутак, што не будзе зношвацца з часам. Менавіта таму кампанія выкарыстоўвае 50% біяматэрыялу і 50% сінтэтычнай сумесі. Аднак кампанія сцвярджае, што ў выніку выраб адной экалагічнай пары абутку займае ў два разы больш часу, чым выраб скуранога.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона7

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона7

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць