Улада

Галоўчанка: Калі Беларусь адрэжуць ад крыніц фінансавання на Захадзе, мы знойдзем, дзе ўзяць грошы

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў інтэрв'ю БТ распавёў, што ў 2021-2025 гадах у Беларусі трэба інвеставаць больш за 200 млрд рублёў у развіццё эканомікі і інфраструктурныя праекты, каб выйсці на пастаўленыя запланаваныя пункты росту.

«Вядома, людзі, якія выступаюць за тое, каб нас адрэзалі ад крыніц фінансавання на Захадзе — гэта шкода краіне. Мы ж крэдытуем не для сябе, палацаў ці яшчэ чагосьці. Вось гэты план — прыходзьце, глядзіце. Гэта дарогі, бальніцы, фізкультурна-спартыўныя комплексы. Вы не хочаце даваць грошы на гэта — не трэба. Мы знойдзем, дзе іх узяць. Ёсць Расія, ёсць Кітай, ёсць іншыя азіяцкія дзяржавы», — сказаў прэм'ер-міністр.

Па яго словах, нядаўна ўрад Беларусі заключыў пагадненне з Кувейцкім фондам арабскага эканамічнага развіцця, які «з задавальненнем пракрэдытуе будаўніцтва анкалагічнай бальніцы ў Гродне».

«Гэта значыць, мы знойдзем грошы, усе грошы на Захадзе і за Атлантыкай не сканчаюцца. Таму я б параіў не хвалявацца на гэты конт», — заявіў Галоўчанка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё58

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць