Свет

Чаму менавіта Ізраіль атрымаў найбольш вакцын ад кавіду першым? Цікавая схема і яе вынікі

Ізраіль — сусветны лідар у вакцынацыі насельніцтва супраць кавіду. Усё таму, што Ізраіль пагадзіўся плаціць за вакцыну нашмат больш. І да таго ж краіна збірае і перадае каштоўныя звесткі са свайго вопыту вакцынацыі распрацоўшчыкам BioNTech-Pfizer. Апошнія вынікі даюць нагоду для аптымізму.

Фота Depositphotos.com

Масавая вакцынацыя ў Ізраілі пачалася 20 снежня. Ужо больш за 3,67 мільёна жыхароў атрымалі першую дозу вакцыны, што складае 40% насельніцтва. А сярод старэйшых за 60 вакцыну атрымалі ўжо больш за 80%, паведамляе DW.

Для параўнання: у Беларусі пакуль вакцынавалі толькі медыкаў — і першай дозай. Дый у краінах Еўрасаюза доля вакцынаваных не перавышае яшчэ 5—10%.

Праграма вакцынацыі Ізраіля ўжо дае эфект: колькасць выпадкаў заражэння значна знізілася, асабліва сярод людзей, старэйшых за 60. У гэтай узроставай групе ўжо назіраецца на 56% менш выпадкаў захворвання, на 42% менш шпіталізацый і на 35% менш смерцяў ад кавіду.

Той факт, што краіна з дзевяцімільённым насельніцтвам здолела забяспечыць жыхароў такой вялікай колькасцю вакцын, звязаны з пэўнымі ўмовамі, прапісанымі ў кантракце з вытворцамі вакцыны.

Згодна з пагадненнем, Ізраіль за адну дозу вакцыны плаціць значна больш, чым ЕС (каля 23 даляраў, ЕС — 12 даляраў). Акрамя гэтага, урад Ізраіля ўзяў на сябе адказнасць за бяспеку вакцыны, у той час як ЕС настойвае на тым, каб адказнасць за вакцыну несла кампанія BioNTech-Pfizer.

Да таго ж Ізраіль згадзіўся штотыдзень прадастаўляць вытворцам звесткі наконт вакцынацыі, сярод якіх колькасць выпадкаў заражэння і колькасць вакцынаваных, а таксама пол і ўзрост пацыентаў. Усе гэтыя звесткі, якія з’яўляюцца важнай інфармацыяй для фармацэўтычных кампаній, цяпер перадаюцца Pfizer ананімна.

Кампанія Pfizer, у сваю чаргу, на такіх умовах пагадзілася забяспечваць Ізраіль вакцынамі да таго часу, пакуль не будзе прышчэплена 95% насельніцтва краіны.

Медыцынская страхавая ізраільская кампанія Maccabi апублікавала звесткі, якія пацвярджаюць, што эфектыўнасць вакцыны складае мінімум 93%, што супадае з лабараторнымі дадзенымі. З 523 тысяч прышчэпленых застрахаваных кліентаў кампаніі заразіліся толькі 544 чалавекі. З 628 тысяч непрышчэпленых кліентаў Maccabi за той жа перыяд заразіліся 18 425.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай12

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

Усе навіны →
Усе навіны

Аштрафавалі за тое, што накапаў пяску19

Сілавікі выкупілі на дзень аквапарк «Лебядзіны» для ідэалагічнага мерапрыемства6

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ51

Як лідар АГП Мікалай Казлоў выглядаў пасля калоніі ФОТАФАКТ4

На МКАД малады кіроўца ўрэзаўся ў слуп, пацярпела дзяўчына. А скончылася ўсё вяселлем2

На дачы пад Чавусамі загінуў пенсіянер — ён праверыў уцечку газу агнём

Беларускі фермер паказаў, як збірае ўраджай. Народ у захапленні — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Мінску скасуюць адзін з гарадскіх аўтобусаў — жыхары раёна абураныя1

Прадпрымальнік купіў за базавую будынкі з абсталяваннем. Іх у яго забралі і яшчэ далі 2,5 мільёна штрафу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай12

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць