Культура

Абвешчаны поўны спіс намінантаў прэміі «Дэбют»

Прэмія, заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам, уручаецца ў трох намінацыях.

«Паэзія»

  1. Маргарыта Аляшкевіч, «Слоўныя ловы». Мінск, «Галіяфы», 2019
  2. Яўген Аснарэўскі, «Сакавіцкія Зайцы». Гродна, «Паліграфікс», 2019
  3. Крысціна Бандурына, «Homo». Мінск, «Галіяфы», 2019
  4. Алеся Башарымава, «Расамаха». Мінск, «Медысонт», 2020
  5. Артур Камароўскі, «Вада пачынае жыць». Мінск, «Галіяфы», 2020
  6. Ніна Лістота, «Запрашэнне». Мінск, «Янушкевіч», 2019
  7. Павел Міхалькевіч, «Чорная архідэя». Мінск, «Галіяфы», 2019
  8. Вольга Нікіценка (Івалга), «Сузор’е птушкі». Мінск, «Мінкопрынт», 2019
  9. Таццяна Тамілава, «Феі». Мінск, «Галіяфы», 2019

«Проза»

  1. Марына Кайс, «Паўзмоўча». Мінск, «Кнігазбор», 2020
  2. Давід-Алег Лісоўскі, «Кніга». Гомель, «Барк», 2019
  3. Вераніка Ляўчук, «Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай». Мінск, «Галіяфы», 2020
  4. Васіль Тамарыч, «Вольны Горад». Мінск, «Медысонт», 2020 

Мастацкі пераклад»

  1. Таццяна Анікеенка, пераклад з балгарскай — Міхаіл Вешым «Англійскі сусед». Вільня, «Логвінаў», 2019
  2. Таццяна Жаўняровіч, пераклад з англійскай — Эрык Карл «Вельмі галодны вусень». Мінск, «Галіяфы», 2019
  3. Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай — Эрвін Мозэр «Неверагодныя гісторыі на дабранач». Мінск, «Янушкевіч», 2019 

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Светашова, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Уладзімір Сцяпан і ганаровы сябра журы Павел Бераговіч.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць прызы ад Фонду «Вяртанне».

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Галіна Сіўчанка, Віталь Рыжкоў, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Дар’я Трайдэн, Паўліна Вітушчанка, Ганна Янкута, Дзмітры Дзмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач, Андрусь Горват, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева і інш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай10

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»73

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай10

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць