Грамадства

Непаўналетнім — па тры гады калоніі. У Брэсце вынеслі прысуды першым абвінавачаным па справе аб беспарадках 10 жніўня

Усіх абвінавачаных прызналі вінаватымі ў масавых беспарадках, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі і знішчэннем маёмасці, піша Tut.by.

Брэст, 10 жніўня. Фота БелТА

Непаўналетнія Сяргей Гацкевіч і Дзяніс Хазей атрымалі па 3 гады выхаваўчай калоніі. Семярых абвінавачаных адправілі ў калонію ўзмоцненага рэжыму: Аляксандра Драздова, Іллю Мігно, Цімура Рызапура — на чатыры з паловай гады, Сяргея Салоху, Ягора і Віталя Пракапчукоў — на 4 гады, Сяргея Крыўчэню — на тры з паловай.

Дзясятай абвінавачанай, 18-гадовай Віталіі Бандарэнка, пакаранне не прызначалі. Судовую вытворчасць у дачыненні да яе прыпынілі, бо дзяўчына з'ехала за мяжу. Віталію затрымалі ў канцы лютага, калі яна вярталася ў Беларусь.

Паводле версіі следства, падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Брэста — на вуліцах Савецкай і Нафтавай, бульварах Шаўчэнкі і касманаўтаў, праспекце Машэрава — абвінавачаныя груба парушылі грамадскі парадак і ўчынілі пагромы. Пасля чаго нанеслі супрацоўнікам міліцыі ўдары рукамі і нагамі, рознымі прадметамі. У ход для гэтага ішлі дошкі, палкі, вулічныя скрыні для смецця, фрагменты лавак, тратуарнай пліткі і асфальту, бутэлькі, камяні, ёмістасці з фарбай, піратэхнічныя вырабы. Затым абвінавачаныя наўмысна знішчылі і пашкодзілі транспартныя сродкі і іншую маёмасць, якая належала міліцыі і цывільным.

Пацярпелымі прызналі 29 чалавек. З іх у зале прысутнічала сямёра. Адзін на пасяджэнне не з'явіўся па ўважлівай прычыне: з'ехаў на вучобу. Астатнія знаходзіліся ў асобным пакоі, на пытанні адказвалі змененымі галасамі.

У выніку беспарадкаў адзін супрацоўнік міліцыі атрымаў лёгкае цялеснае пашкоджанне: дзве раны ў вобласці першага пальца правай кісці. Яшчэ 25 чалавек, па версіі следства, атрымалі «пабоі». Таксама, па версіі дзяржабвінаваўцы, абвінавачаныя, «аб'яднаныя адзіным злачынным намерам», спрабавалі «прымяніць гвалт», «прычыніць цялесныя пашкоджанні» і «нанесці пабоі» яшчэ двум супрацоўнікам.

Акрамя таго, пашкоджаны міліцэйскі і грамадзянскі транспарт: легкавы УАЗ, аўтобус МАЗ, аўтазак, некалькі мікрааўтобусаў Ford і ГАЗ.

Агульная сума прычыненай шкоды, на думку следства, больш за 27 тысяч рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія35

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў4

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў13

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія35

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць