Здарэнні

Дальнабойнік з Гомельскага раёна адпрасіўся ў рэйс і знік — яго знайшлі павешаным у лесе ў Германіі

Прычыны яго гібелі пакуль што не ўстаноўлены, праводзіцца расследаванне, пішуць Моцныя навіны.

Жыхар прыгарада Гомеля 45-гадовы Валянцін працаваў кіроўцам далёкіх перавозак у літоўскім філіяле дацкай кампаніі KAJ MADSEN. 2 сакавіка, знаходзячыся ў рэйсе, ён знік.

Па словах напарніка, у аўторак, 2 сакавіка, каля 11 гадзін Валянцін сышоў у невядомым кірунку з базы ў нямецкім горадзе Ландсберг. Сюды беларускія кіроўцы даставілі тавар з Даніі. Яго тэлефон застаўся ў машыне. Пра маючую адбыцца паездку ў Ландсберг гамяльчук паведамляў родным днём раней.

Фірма KAJ MADSEN аўтаматычна звольніла беларускага кіроўцу пасля пакідання ім машыны. Як паведамілі сваякі рэдакцыі, кампанія не хацела ісці на кантакт і прадастаўляць звесткі аб перамяшчэнні фуры паводле GPS. Таксама, па іх словах, напарнік не адразу паведаміў аб знікненні Валянціна.

Неўзабаве пасля таго, як была размешчана аб'ява аб вышуку, стала вядома — Валянцін знойдзены ў лесе мёртвым, ён вісеў у пятлі.

Расследаваннем прычын смерці беларускага кіроўцы займаецца нямецкая паліцыя. Звязацца з дацкай паліцыяй пакуль не ўдалося — з прычыны адсутнасці амбасады Беларусі ў Даніі. Сям'я загінулага падтрымлівае сувязь з консульствам Беларусі ў Нямеччыне. Пры гэтым існуюць сур'ёзныя праблемы з транспарціроўкай цела загінулага на радзіму. Як паведамляюць сваякі, кошт перавозкі цела можа каштаваць каля трох тысяч еўра. Па іх словах, кампанія-перавозчык на сёння садзейнічання не аказвае. Пакуль не ясна таксама, ці пакрываюцца гэтыя выдаткі за кошт страхоўкі. У адваротным выпадку плаціць за транспарціроўку прыйдзецца сваякам. Акрамя гэтага, для перавозкі цела нябожчыка патрабуецца мноства даведак і дазволаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы1

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць34

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы1

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць