Гісторыя пачалася так. 52-гадовая маладзечанка звярнулася ў міліцыю, яна згубіла картку, а пасля з яе зніклі 110 рублёў.
Па словах жанчыны, «пластыкам» яна разлічвалася за пакупкі ў супермаркеце, а знікненне карткі заўважыла толькі на наступны дзень, калі на мабільны сталі прыходзіць sms-паведамленні пра спісанне грошай.
У хуткім часе ў райаддзел міліцыі паступіла аналагічная заява ад іншай 52-гадовай жанчыны. Яна таксама згубіла картку пасля наведвання крамы, і ёй таксама прыходзіць апавяшчэнні пра спісанне грошай. Хтосьці аплачваў пакупкі ў розных гандлёвых кропках горада, агульная шкода склала 92 рублі, паведамляе «Рэгіянальная газета».
Міліцыя высветліла, што жанчыны наведвалі адзін і той жа супермаркет. Прычым карткі забірала касірка, замест таго каб вярнуць іх.
Дачыненне да крадзяжоў грошай атрымалася ўсталяваць дзякуючы камерам відэаназірання. А жанчына такім чынам расплацілася ў шасці крамах і аптэках.
Каментары