Грамадства

Настаўнік са Смаргоні расказваў на ўроку пра бчб-сцяг, а сын чыноўніцы запісаў усё на тэлефон — настаўніка звольнілі

Андрэй Пятроўскі мае каля 20 гадоў педагагічнага стажу, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства. Ён папрацаваў у розных школах Смаргоні і раёна. Апошнія тры гады аддаў мясцовай гімназіі.

Андрэй Пятроўскі з вучнямі. Фота газеты «Светлы шлях»

«Такі вось падарунак мне да Дня Канстытуцыі — звальненне, якраз з 15 сакавіка, — сумна жартуе Андрэй Францавіч. —

Напярэдадні ў 11-м класе быў урок грамадазнаўства. Тэма — «Сістэма міжнародных адносін». Мне дзеці задавалі пытанні, як суадносіцца нейтральны статус дзяржавы з удзелам у АДКБ. Я кажу, што ёсць розныя версіі. Пыталіся і пра сімвалы, у тым ліку бел-чырвона-белы сцяг.

Многія ж не ведаюць нават, што ў нас калісьці былі іншыя сімвалы. Дзеці пытаюцца, дык мне што, не адказваць? У мяне і пра крымінальную адказнасць, і пра адміністрацыйную пытаюцца. Я не прыдумваю нічога, даю толькі правераную інфармацыю».

Той урок Андрэя Пятроўскага запісаў на мабільны тэлефон адзін з вучняў, сын мясцовай чыноўніцы з жыллёвага аддзела райвыканкама. Потым вучань выклаў запіс у «сямейным чаце», з таго моманту ў настаўніка і пачаліся праблемы.

«Можна было б замяць гісторыю, але бацькі вельмі актыўнічалі. Адныя званілі заступаліся за мяне, іншыя — наадварот, заклікалі звольніць», — кажа Пятроўскі.

Настаўнік кажа, што тая чыноўніца даўно на яго мела зуб. «Ну як зуб? Не хацелі вучыцца, а хацелі адзнаку мець», — гаворыць спецыяліст. Некаторыя дзеці цяпер збіраюцца пісаць петыцыю, каб настаўніка аднавілі.

Андрэй Пятроўскі расказвае, што прэтэнзіі да яго маглі быць і раней, бо ён быў адзіным настаўнікам у школе, які не ўваходзіў у афіцыйны прафсаюз, не выпісваў дзяржаўныя газеты. «Я зрабіў кабінет гісторыі, дзе былі і Алег Трусаў, і Зянон Пазняк, і сцяг», — расказвае педагог.

«У адукацыі ў мяне варыянтаў ужо няма, хаця гісторыкаў не хапае. Мінімум у дзвюх вясковых школах няма гісторыкаў, але мяне туды ўжо не возьмуць». Працаўладкавацца Пятроўскі хоча зусім у іншай сферы, якая не звязаная з адукацыяй.

Андрэю Пятроўскаму 46 гадоў. Скончыў БДУ і Акадэмію кіравання. Родам з вёскі Вярэбушкі, што каля Крэва. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі6

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ10

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў6

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было5

Прыёрбанк адмовіўся зрабіць картку шалёна папулярнай блогерцы праз тое, што яна ў спісе экстрэмістаў6

«Ніколі не быў супраць свабоднага выбару чалавека». Лукашэнка змякчыў пазіцыю адносна маршрутак1

Стала вядома, як быў арганізаваны прыём вызваленых палітвязняў адразу ў трох краінах3

З’явілася відэа ўдараў УСУ па ЗРК С-400 у Белгарадскай вобласці2

Для Лукашэнкі паставілі трыбуну з кандыцыянерам на УНС9

У ГЗЦ «Тытан» зрабілі рэканструкцыю і рыхтуюцца да адкрыцця новай гандлёвай галерэі ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі6

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць