Свет

«Гэта вельмі дрэнныя выказванні прэзідэнта ЗША». Пяскоў аб словах Байдэна пра Пуціна

У Крамлі лічаць «вельмі дрэннымі» выказванні прэзідэнта ЗША Джо Байдэна на адрас Уладзіміра Пуціна. Пра гэта ў гутарцы з журналістамі заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша meduza.io.

ТАСС

«Я б не быў шматслоўным, рэагуючы на гэта. Скажу толькі, што гэта вельмі дрэнныя выказванні прэзідэнта ЗША. Ён адназначна не хоча наладжваць адносіны з нашай краінай. І далей будзем зыходзіць менавіта з гэтага».

Пяскоў не змог адказаць, ці плануе Уладзімір Пуцін асабіста адрэагаваць на заяву прэзідэнта ЗША.

На пытанне журналістаў, ці згадваюць у Крамлі падобныя прэцэдэнты, Пяскоў адказаў: «Вядома, такога не было ў гісторыі». На пытанне, як гэта можа адбіцца на адносінах краін, ён адказаў: «Абсалютна зразумела як», але не стаў далей расшыфроўваць сэнс сваіх слоў.

Прадстаўнік Крамля ахарактарызаваў цяперашнія расійска-амерыканскія адносіны як «вельмі дрэнныя», але не стаў казаць, ці гатовая Расія да іх разрыву.

***

17 сакавіка Джо Байдэн у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу ABC на пытанне, ці лічыць ён Пуціна забойцам, адказаў: «Ага, так».

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ29

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ29

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць