Грамадства

Суд над палітвязнем Паўлаўцом перанесены — не з’явіўся сведка Аляксандр Аляксандравіч Аляксандраў

У судзе Савецкага раёна Мінска ў панядзелак павінен быў працягнуцца разгляд крымінальнай справы Кірыла Паўлаўца, якому выставілі абвінавачванне па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), паведамляе spring96.org.

Кірыл Паўлавец быў затрыманы 4 кастрычніка пасля «Маршу вызвалення палітвязняў». Калі ён быў ужо дома, яму патэлефанавалі з незнаёмага нумара, папрасілі выйсці ва двор і адагнаць машыну. Там яго і затрымалі людзі ў балаклавах.

На наступны дзень быў суд. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (артыкул 23.34) і ў непадпарадкаванні работнікам міліцыі (23.4). Прысудзілі 14 сутак. Але на волю ён так і не выйшаў. Была заведзеная крымінальная справа, з Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Згодна з вытаўленым абвінавачваннем, Кірыл Паўлавец 30 жніўня на плошчы Свабоды заклікаў да ўделу ў масавых мерапрыемствах. Перашкодзіў сваімі дзеяннямі працы транспарту, асабліва аўтобусам.

Таксама 9 жніўня — на праспекце Дзяржынскага, вул. Пушкіна, Жукава зноў перашкаджаў руху транспарту і спыняў іх нармальную працу.

На папярэднім судовым пасяджэнні пракурор хадайнічаў аб выкліку ў суд ужо вядомага па многіх працэсах сведкі — супрацоўніка Цэнтральнага РУУС Мінска Аляксандрава Аляксандра Аляксандравіча.

Аднак на сённяшняе пасяджэнне сведка так і не з’явіўся.

Абвешчаны перапынак да 30 сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім17

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Літва не будзе прапускаць беларускі калій праз Клайпеду, нягледзячы на адмену санкцый ЗША31

Бабарыка і Калеснікава пагаварылі з Інгай Ругінене і заклікалі Літву «далучыцца да дыпламатычных намаганняў ЗША» і «не прапусціць акно магчымасцей»36

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім16

Украінцаў спыталі, як яны ставяцца да мірнага плана, які будзе ўключаць вывад войскаў з Данбаса6

Чатырохгадовая дзяўчынка ў Барысаве ў дзіцячым садку зламала руку, спрабуючы рабіць «кола»

З 2026 года ў Беларусі істотна падаражэе шэраг аўто папулярных кітайскіх марак1

Чаму неба над «Мінск-Светам» дзіўна зіхаціць? ВІДЭА2

Міністры замежных спраў ЕС ухвалілі пашырэнне санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да Беларусі4

Адной з вывезеных ва Украіну палітвязняў аказалася выкладчыца з Глыбокага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім17

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць