Грамадства

Палітвязень у апошнім слове: Для мяне гонар стаяць у адным шэрагу з Ціханоўскім

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава. 

Яго вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў і намеры вырабіць «кактэйль Молатава». Памочніца пракурора Аліна Касьянчык запрасіла для яго сем гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.

Сёння Кубараў выступіў з апошнім словам.

«Я напісаў прамову, але браць яе з сабой я не бачыў сэнсу. Таму што нават за гэтай клеткай лічу сябе больш свабодным, чым многія людзі, якія сядзяць тут у пагонах, у мундзірах і гэтак далей. Я нават не спадзяюся, што яны мяне зразумеюць. Мне застаецца толькі ганарыцца тым, што я зрабіў і тым, чаго не зрабіў. Ганарыцца тым, кім стаў і кім не стаў насуперак таму, што мне выстаўляюць. Для мяне гонар стаяць у адным шэрагу з такімі людзьмі, як Сяргей Ціханоўскі, Святлана Ціханоўская, Юрый Уласаў, Антон Бяленскі, Цапкала… Я не здзяйсняў тых злачынстваў, у якіх мяне абвінавачваюць. На гэтым усё».

Прысуд па справе Дзмітрыя Кубарава будзе агучаны 24 сакавіка.

11 жніўня Дзмітрый быў жорстка затрыманы і дастаўлены ў СІЗА КДБ. У ноч з 11 на 12 жніўня там жа падпісаў яўку з павіннай. У яго кватэры прайшоў ператрус, пасля якога ў яго канфіскавалі рупар, медыкаменты, ваду, тэхніку (тэлефон, ноўтбук), каністры з растваральнікам і скіпінар, якія выкарыстоўваліся для рамонту кватэры. З таго моманту (7 месяцаў) ён утрымліваецца пад вартай. На судзе Дзмітрый не прызнаў сваю віну і заявіў пра катаванні пасля затрымання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць