Грамадства

Генпракуратура распачала справу аб паклёпе за інфармацыю ў тэлеграм-канале «Белыя халаты»

Згодна з матэрыяламі справы, нявысветленая асоба 16 сакавіка «пашырыла заведама ілжывыя выдумкі аб абставінах смерці жанчыны ў кардыялагічным аддзяленні Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы», якую ў гэты дзень наведваў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе Tut.by.

— Сваякі і медыцынскія работнікі, абураныя скажэннем фактаў і іх тыражаваннем, звярнуліся ў праваахоўныя органы з просьбамі разабрацца ў тым, што здарылася, і даць прававую ацэнку цынічнаму ўчынку, — заявілі ў Генпракуратуры.

Крымінальная справа распачатая па арт. 188 (паклёп) КК Беларусі і накіравана ў Следчы камітэт.

Пра што ідзе гаворка?

Пасля наведвання Аляксандрам Лукашэнкам бальніцы ў Маладзечне, у телеграм-канале «Белыя халаты» з'явілася інфармацыя аб тым, што ў гэты дзень там памерла жанчына — нібыта ахова Аляксандра Лукашэнкі не прапусціла да яе рэаніматолага. Гэтая інфармацыя прайшла незаўважанай, а рэзананс выклікала дзяржаўная прэса, якая стала тыражаваць каментар галоўнага доктара Маладзечанскай ЦРБ Дар'і Калядзіч.

Яна заявіла, што так, факт смерці пацыенткі быў — ад ускладнення, выкліканага ішэмічнай хваробай сэрца. Жанчына памерла ў кардыялагічным корпусе бальніцы. Пры гэтым галоўны доктар паказала, што ў корпусе быў свой дзяжурны рэаніматолаг, а Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ў гэты момант у іншым корпусе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў2

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў12

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?2

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут8

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч12

Вызвалілі палітвязня Яўгена Афнагеля3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць