Здарэнні

Атручванне хлорам у спарткомплексе ў Серабранцы: эвакуявалі 82 чалавек, адзін супрацоўнік шпіталізаваны

Увечары 28 сакавіка ў ФАК «Серабранка» на Ракасоўскага, 44, адбылося надзвычайнае здарэнне з хлорам.

Фото: МЧС
Фота МНС

— Трохі за дзевяць вечара падышоў ахоўнік з рацыяй і папрасіў: «Пакіньце, калі ласка, будынак», — распавёў Tut.by відавочца здарэння Сяргей, які займаўся ў трэнажорнай зале. — Наведнікам сказалі, што ў падвале прарвала хлор, гэта вельмі небяспечна — можна апячы лёгкія. Мы пайшлі ў распранальню, але літаральна адразу ж да нас падышлі супрацоўнікі МНС у абмундзіраванні і сказалі выходзіць як мага хутчэй, — апісвае Сяргей. — У трэнажорнай зале было 10—15 чалавек максімум. Восем хлопцаў, можа, пяць дзяўчат. Значна больш выходзіла людзей з басейна, яны размешчаны на адным паверсе.

Па выхадзе з комплексу мінчук убачыў хуткую:

— На вуліцы стаяла чалавек 20 каля яе — якраз тыя, хто былі з басейна, некаторыя кашлялі.

Афіцыйны акаўнт МНС у Twiiter пацвердзіў, што ратавальнікі выязджалі па адрасе Ракасоўскага, 44: «Папярэдне наведвальнікі ФАК знаходзіліся ў сауне і адчулі пах хлоркі. Людзі самастойна пакінулі будынак».

Пазней МНС паведаміла, што 82 чалавекі эвакуяваныя, адзін супрацоўнік шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «атручанне хлорам».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць