Грамадства

У аграгарадку Малеч за «Пагоню» на балконе затрымалі кіроўцу саўгаса

Cуд Бярозаўскага раёна 26 сакавіка пакараў жыхара аграгарадка Малеч Генадзя Клімашэвіча па 24.23 ч. 1 КаАП 20 базавымі велічынямі (580 рублёў) за «несанкцыянаваны пікет». Пастанову вынесла суддзя Алена Нямкова, піша spring96.org.

24 сакавіка напярэдадні Дня Волі супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС затрымалі Клімашэвіча за вывешаны на балконе дома намаляваны герб «Пагоня» і да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, зняты герб пры гэтым забралі, паведамляюць мясцовыя праваабаронцы.

А ў лютым супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС выявілі і прымусілі Генадзя Клімашэвіча зафарбаваць бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на тым жа балконе, можа больш як паўгода таму.

На судзе Генадзь Клімашэвіч заявіў, што герб «Пагоня» афіцыйна зарэгістраваны як гістарычная нацыянальная каштоўнасць. Але пад націскам суддзі, чаму ён павесіў герб не ў кватэры, а на балконе, ён, не спадзеючыся на апраўдальны прысуд і жадаючы хутчэй выйсці на волю, прызнаў сябе вінаватым. Таму разгляд справы прайшоў па спрошчанай працэдуры — без выкліку сведак-міліцыянтаў.

Дарэчы, з мясцовага саўгаса, дзе Клімашэвіч працуе шафёрам, званілі і ў РАУС, і ў суд, каб яго хутчэй выпусцілі, бо ў гаспадарцы не хапае кіроўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць