Улада33

Затрыманы вядомы брэсцкі прадпрымальнік Валянцін Дандорф

Яму выстаўлена абвінавачанне ў стварэнні злачыннай арганізацыі і лжэпрадпрымальніцтве.

Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрыманы брэсцкі бізнесмен Валянцін Дандорф.

Як паведаміў Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязей (ЦІГС) КДБ, яму выстаўлена абвінавачанне ў стварэнні злачыннай арганізацыі і кіраванні ёю (ч. 1 арт. 285 КК), ілжэпрадпрымальніцтве (ч. 2 арт. 234 КК). Бізнесмен змешчаны ў СІЗА УКДБ па Брэсцкай вобласці.

У паведамленні ЦІГС указваецца, што спынена супрацьпраўная дзейнасць 14 камерцыйных структур, у тым ліку ТАА «Асацыяцыя швейных прадпрыемстваў «Дыёма», ТАА «Ірыдастыль», ТАА «Крэдарэспект», ТАА «Дыёінтэрбуд», ТАА «Крэда Тэкс», ТАА «Дыятэкс», ТАА «Ірыдатэкс», ТАА «Лайготык», падкантрольных Дандорфу.

Падчас вобыскаў у памяшканнях швейных фірм і жылых дамах, якія належаць бізнесмену, у тайніках было знойдзена звыш 100 км тканіны (больш за 2.000 рулонаў) і больш як 16 тыс. гатовых швейных вырабаў коштам звыш 2 млрд. рублёў без дакументаў, якія б пацвярджалі легальнасць іх набыцця або вырабу.

БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць