Свет

У Францыі прысудзілі да пажыццёвага беларускага найміта, датычнага да гібелі міратворцаў

У чацвер суд у Парыжы завочна прысудзіў да пажыццёвага зняволення двух івуаірыйскіх афіцэраў і ўраджэнца Беларусі, якія маюць дачыненне да гібелі дзевяці французскіх міратворцаў у Кот-д'Івуары. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на France 24.

Грамадзяне Кот-д'Івуара Анж Маглуар Ацюалі і Патрыс Уэй, а таксама грамадзянін Беларусі Юрый Сушкін былі прызнаныя вінаватымі ў правядзенні рэйду каля івуарыйскага горада Буаке 6 лістапада 2004 года. Тады два знішчальнікі-бамбавіка арміі прэзідэнта Кот-д'Івуара Ларана Гбагбо кінулі бомбы на базу французскіх вайскоўцаў. У выніку загінулі дзевяць французскіх вайскоўцаў і грамадзянін ЗША, супрацоўнік гуманітарнай місіі. Яшчэ 38 вайскоўцаў былі параненыя.

Прэзідэнт Ларан Гбагбо патлумачыў бамбаванне базы памылкай. Ударам у адказ Францыя знішчылі амаль усе вайскова-паветраныя сілы Кот-д'Івуар: два штурмавікі Су-25 і пяць баявых верталётаў.

Грамадзянскімі пазоўнікамі на працэсе ў Парыжы, які пачаўся 29 сакавіка, выступілі каля сарака чалавек, сваякі загінулых французскіх вайскоўцаў, а таксама тыя, хто атрымаў раненні ў бамбардзіроўцы.

Суд быў завочным, бо тром абвінавачаным удалося збегчы. Як паведамляе France 24, на наступны дзень пасля авіяўдару французскія войскі ў Абіджане затрымалі 15 наймітаў з Расіі, Беларусі і Украіны, а праз чатыры дні вызвалілі іх. Па версіі следства, французскім дыпламатам, салдатам і выведцы было дадзена ўказанне «не ўмешвацца» ў гэтую справу.

Сушкіна і яшчэ семярых беларускіх наймітаў праз некалькі дзён затрымалі зноў і зноў адпусцілі.

Сёння парыжскі суд прызнаў Сушкіна і двух івуарыйскіх афіцэраў вінаватымі ў забойстве людзей і прысудзіў да пажыццёвага зняволення. Як прысуд прывядуць у выкананне — невядома, месцазнаходжанне асуджаных у цяперашні час не высветлена.

Каментары

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць