Грамадства

«Канцэнтрацыя самаадданасці і сілы волі». Гацура была ў адной камеры з Борыс, Рабковай і Слуцкай

Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская правяла 10 сутак у СІЗА, яе выпусцілі без выстаўлення абвінавачвання. У фэйсбуку яна распавяла, як трымаюцца жанчыны-палітвязні. Асабліва ўражвае пра Рабкову: «Пра Рабкову: «У цяперашнюю камеру яна трапіла пасля 25 Сакавіка, якое яны адсвяткавалі ўсёй камерай, уплёўшы бел-чырвоныя кветкі з паперы ў валасы і рапартнуўшы на беларускай. 26 усю камеру расфарміравалі».

На фота Марфа Рабкова, spring96.org

«Хачу расскзаць пра маіх суседак, з якімі мне пашанцавала.

Марфа Рабкова — канцэнтрацыя самаахвярнасці і сілы волі. Пасля званка на пад'ём а 6-й раніцы многія імкнуцца ўрваць 5 хвілін, паспаць. Маша засяроджана адразу ўстае, засцілае свой ложак па правілах, змяняе адзенне і да 10 вечара ў перапынках паміж прагулкамі, ежай і агульнымі справамі чытае кнігі і піша лісты. У цяперашнюю камеру яна трапіла пасля 25 Сакавіка, якое яны адсвяткавалі ўсёй камерай, уплёўшы бел-чырвоныя кветкі з паперы ў валасы і рапартнуўшы на беларускай. 26 усю камеру расфарміравалі. Ніводны грам цела не дапускае згоды ў абвінавачваннях. І, дарэчы, Маша схуднела прыкладна на 12 кг за свой тэрмін (ёй вельмі падабаецца яе форма цяпер). Дакладна ніхто не ведае — няма вагаў.

Юля Слуцкая. Самы вялікі цяжар у камеры — адсутнасць самарэалізацыі. Актыўны чалавек, менеджар, які не прывык марнаваць час дарма. Наколькі гэта магчыма ў існуючых умовах, працуе хоць бы над сабой — сочыць за харчаваннем, не прапусціла ніводнага дня, каб зрабіць фізічныя практыкаванні на прэс, рукі, ногі, расцяжку, вучыць польскую. Старанна адказвае на лісты, піша асобна падзяку за кожную пасылку.

Тоня Канавалава (працавала ў штабе Ціханоўскай) — неабвешчаны лідар камеры. Калі ў чымсьці сумняваемся, задаём пытанне Тоні, слухаем яе каманды разабрацца з парадкам у рэчах ці з агульнай звалкай ежы. А Тоня клапоціцца пра нас — заўсёды пералічыць для раздатчыкаў каму порцыю, каму проста пустая міска, устае раніцай і пачынае кіпяціць ваду ў нашых кубках. Яна сядзіць з верасня, муж — з кастрычніка, дзеці з бабуляй з'ехалі. У Тоні суд у наступны аўторак.

Маша — былая студэнтка Акадэміі мастацтваў, затрыманая за ТГ-канал. Прыгожая, худзенькая, прынцыповая. Рэдка ўсміхаецца, але вельмі шчыра. Прасіла перадаць на волю, што ніхто не зламаны. З Тоняй яны сядзяць разам паўгода і напэўна застануцца сяброўкамі на ўсё жыццё.

Анжаліка Борыс — чалавек, які ўсё прымае з удзячнасцю. Турма — ну значыць буду сядзець, дрэнны абед — ну значыць прапусцім, гучна ці ціха тэлевізар — не важна. Ёй ніхто і нічога не перашкаджае, яна нікому не прыносіць найменшых нязручнасцяў. Заўсёды ўсміхаецца, заўсёды ў добрым настроі. Вучыць ахвотных польскай — «вечарова порцыя гуўна на бт» (прабачце, гэта недакладна, я прапускала ўрокі). На самай справе, яна, праўда, вучыць польскай, пачынаючы з алфавіту. Калі я выходзіла, яны пераходзілі да пабудовы фраз, назапасіўшы слоўнікавы запас.

Мінулай ноччу не магла заснуць да 4 раніцы — узбуджэнне, стрэс, невядомасць, але яшчэ і думкі, што яны там, а я тут. Цяпер я ведаю цвёрдасць матрацаў, густ вады і ежы, распарадак і правілы перамяшчэння, як выглядаюць унутраныя двары для прагулкі і вейчыкі на вокнах. З дня ў дзень, месяц за месяцам.

Не хвалюйцеся, яны трымаюцца. Калі ласка, трымайцеся і вы. Не распускайце соплі дзеля іх», — рэзюмуе Таццяна.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці11

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў5

Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў

У Беларусі падаражэюць новыя аўтамабілі, а выбар у дылераў стане больш сціплым. Што змяняецца1

«Прыязджаеш без офера — будзе цяжка». Айцішнік-сеньёр працуе ў швейцарскім банку. Вось як да гэтага ішоў7

Загінуў камандзір 155-й брыгады, вайскоўцаў якой абвінавачвалі ў забойствах жыхароў Бучы8

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

У Мінску прадаецца кватэра з рэальна ўнікальным відам з ванны8

На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці11

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць