Свет

Датычнасць Масквы да выбухаў у Чэхіі: Расія можа страціць кантракт на 6 мільярдаў еўра 

Меркаванае дачыненне спецслужбаў РФ да выбухаў на складзе боепрыпасаў у вёсцы Врбеціцы ў раёне горада Злін на ўсходзе Чэхіі ў 2014 годзе можа негатыўна адбіцца на прыцягненні расійскіх кампаній да тэндару на будаўніцтва новага энэргаблока АЭС «Дукаваны».

Пра гэта заявіў у суботу ўвечары журналістам віцэ-прэм'ер і кіраўнік Мінпрамгандлю краіны Карэл Гаўлічак, піша ТАСС.

«Падзеі, якія адбываюцца [устанаўленне датычнасці РФ да выбухаў], вядома ж, могуць паўплываць на тэндар, — сказаў ён. — Паступіла вельмі сур'ёзная інфармацыя. Любое падобнае дзеянне, калі яно будзе пацверджана, дакладна пацягне за сабой наступствы».

Чэхія вышле 18 расійскіх дыпламатаў і абвясціла ў вышук Пятрова і Башырава. Падазраюць іх датычнасць да выбухаў у 2014-м

29 сакавіка ўрад Чэхіі па прапанове Мінпрамгандлю ўключыла ў лік прэтэндэнтаў на ўдзел у тэндары расійскую дзяржкарпарацыю «Расатам», амерыкана-канадскую кампанію Westinghouse, французскую EDF і паўднёвакарэйскую KHNP.

Кошт кантракту ацэньваецца ў 162 млрд крон (прыкладна €6 млрд).

Пабудова энергаблока павінна пачацца не пазней за 2029 год, а яго ўвод у выпрабавальны рэжым чэшскія ўлады намецілі на 2036 год. Ён заменіць на АЭС адзін з чатырох дзеючых блокаў, якія былі збудаваныя ў 1985—1987 гадах. Станцыя забяспечвае 20% энергаспажывання ў Чэхіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі19

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі19

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць