Кіно

Памёр акцёр Кахі Каўсадзэ — Абдула з «Белага сонца пустыні»

Народны артыст Грузіі Кахі Каўсадзэ, які праславіўся ў ролі Чорнага Абдулы ў фільме «Белае сонца пустыні», памёр ва ўзросце 85 гадоў у клініцы Тбілісі, паведамляе РБК са спасылкай на тэлеканал Rustavi 2.

Кадр з фільма

У лістападзе 2020 года Каўсадзэ быў шпіталізаваны ў сувязі з заражэннем каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, аднак прыкладна праз месяц выздаравеў.

Узімку 2021 года зноў трапіў у рэанімацыю, дактары ацэньвалі яго стан як «вельмі цяжкі».

***

Кахі Каўсадзэ нарадзіўся ў 1935 годзе ў Тбілісі, у сям'і кіраўніка Народнага ансамбля песні і танца Грузіі.

Яго бацька Давід у 1941-м пайшоў на фронт, трапіў у палон. У 1944 годзе стараннямі эмігрантаў-грузін, якія жылі ў Францыі, быў вызвалены і прыехаў у Францыю, дзе стварыў хор. Таксама быў у лагеры прапагандыстаў у Вустраве, дзе сфарміраваў ансамбль грузінскіх песень і танцаў. Вярнуўся ў СССР, быў арыштаваны і адпраўлены ў Сібір, дзе памёр у 1952 годзе.

Кахі і яго роднага брата, Імеры, выключылі з музычнай школы для адораных дзяцей як сыноў ворага народа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў25

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка паказала, што робіцца на вуліцы Цнянскай14

Мінчук распыліў балончык у бок дзяўчат, што спявалі расійскі хіт «Матушка-зямля»24

Літва не была гатовая да адкрыцця тайваньскага прадстаўніцтва, яно стала памылкай — спікер Сейма3

Іранскія футбалісткі адмовіліся спяваць гімн і вяртацца на радзіму1

Мінчук уклаў дзясяткі тысяч даляраў у сонечныя панэлі, але праз тры гады грошы зніклі14

Хто стаіць за самымі вядомымі малюнкамі Мінска3

Рыжанкоў: Еўрасаюз, дзе ваша рэакцыя на гэтыя гуманітарныя крокі нашага прэзідэнта?38

Былыя палітзняволеныя аб’ядналіся дзеля ўзаемнай падтрымкі ў арганізацыю «Побач»3

Прэм'ер-міністрам Непала павінен стаць былы рэпер. Ён перамог на выбарах пасля пратэстаў пакалення Z1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў25

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць