Грамадства

«Двайніка Ціханоўскага» асудзілі за пікет у Гродне на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Кіроўцу аўтадома «Краіны для жыцця» Аляксандра Арановіча пакаралі 6 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд абвясьцілі ў судзе Ленінскага раёна Гродна 27 красавіка, паведамляе «Радыё Свабода».

Гэта першы прысуд за інцыдэнт на пікеце ў Гродне 29 мая 2020 года (калі быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі).

Арановіча прызналі вінаватым у тым, што ён займаўся арганізацыяй дзеянняў у розных гарадах, якія груба парушаюць грамадскі парадак, разам са Статкевічам, Севярынцам, Ціханоўскім (ч. 1 арт. 342 КК). Да таго ж яго асудзілі за падрыхтоўку да масавых беспарадкаў (ч. 2 арт. 293 КК). Суд таксама вырашыў спагнаць з Арановіча матэрыяльную шкоду 278 рублёў.

Доказам, які нібыта пацвярджаў віну Арановіча, была дымавая шашка, якую знайшлі ў ягоных бацькоў на гарышчы падчас ператрусу.

Фігурант сваёй віны не прызнаў. Апошняе слова Арановіча заняло каля 20 секундаў.

«Справу сфабрыкавалі. Доказаў няма. Абараняцца мне не далі. Усе зацікаўленыя ў тым, каб мяне пасадзіць», — сказаў Арановіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць