Улада55

Цар добры, проста перагібы на месцах

Вертыкаль на месцах не падзяляе палітыку прэзідэнта, які заклікаў арыентавацца на беларускага вытворцу, лічыць кіраўнік РГА «Перспектыва».

Вертыкаль на месцах не падзяляе палітыку Аляксандра Лукашэнкі, які заклікаў арыентавацца на беларускага вытворцу, лічыць старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Такое меркаванне лідэр аб’яднання прадпрымальнікаў выказаў у інтэрв’ю БелаПАН.

Паводле яго слоў, такую выснову можна зрабіць з адказу Гомельскага аблвыканкама на прапанову РГА «Перспектыва» дазволіць продаж у кіёсках і павільёнах піва айчынных вытворцаў.

Шумчанка нагадаў, што РГА «Перспектыва» пасля забароны ўлад на месцах прадаваць піва ў кіёсках і павільёнах накіравала паведамленне ў Саўмін з прапановай дазволіць прадпрымальнікам гандляваць півам айчынных вытворцаў.

«Саўмін даў даручэнне мясцовым уладам прадставіць Міністэрству гандлю свае думкі на гэты конт. Аднак адказ, атрыманы, у прыватнасці, з Гомельскага аблвыканкама, дае падставы сцвярджаць, што мясцовая вертыкаль не зацікаўлена ў малым бізнесе ў нашай краіне, а таксама ў прасоўванні беларускіх тавараў», — патлумачыў Шумчанка.

Як вынікае з адказу Гомельскага аблвыканкама, забарона на продаж піва ў кіёсках і павільёнах накіравана найперш на папярэджанне п’янства і алкагалізму сярод непаўналетніх і падлеткаў, як найбольш верагодных пакупнікоў дадзенай прадукцыі ў аб’ектах дробнай розніцы.

Між тым, каб даць магчымасць суб’ектам гаспадарання распрадаць рэшткі піва, аблвыканкам прыняў рашэнне зрабіць прадпрымальнікам адтэрміноўку на забарону рэалізоўваць піва ў аб’ектах дробнарознічнай сеткі да 8 ліпеня. Акрамя таго забарона не распаўсюджваецца на аб’екты дробнарознічнай сеткі, якія маюць гандлёвыя залы.

Кіраўнік РГА «Перспектыва» ўпэўнены, што падобныя адказы будуць атрыманыя і з іншых абласцей.

«Ужо зараз можна гаварыць пра тое, што па нашай прапанове дазволіць прадпрымальнікам гандляваць айчынным півам, ва ўрадзе ніхто ніякіх крокаў рабіць не будзе», — сказаў ён.

«Самае непрыемнае», лічыць Шумчанка, гэта тое, што «ўрад даручыў вырашаць пытанне Міністэрству гандлю — галоўнаму канкурэнту бізнесу», гэта значыць рашэнне «караць ці памілаваць» далі магчымасць прымаць кату». «А дзе голас Міністэрства эканомікі, дэпартамента па прадпрымальніцтве?»— задаўся пытаннем Шумчанка.

Тым не менш РГА «Перспектыва», паводле яго слоў, мае намер працягнуць абараняць пазіцыю беларускіх прадпрымальнікаў, якіх закранула забарона гандлю півам.

БелаПАН

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць