Грамадства

«Невялікая станоўчая дынаміка»: дактары расказалі пра стан 12-гадовага Ромы, які вынес брата з палаючага дома

«Стан дзіцяці застаецца цяжкім, ёсць невялікая станоўчая дынаміка, па меншай меры ён стабілізаваўся, — распавёў намеснік галоўнага доктара гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Ігар Шыманскі. — На дадзены момант арганізм дзіцяці спраўляецца.

Праводзяцца штодня кансіліумы, у тым ліку ўчора быў кансіліум з міністрам аховы здароўя, а ў панядзелак — з вядучымі спецыялістамі Расіі. Усе, што вызначана — выконваецца.

Цяпер даваць нейкія папярэднія прагнозы заўчасна, бо плошча апёкаў у дзіцяці вялікая і як будзе працякаць працэс — пакуль сказаць вельмі цяжка. Але на дадзены момант стан стабільны.

Ужо выкананыя два аперацыйныя ўмяшанні на пашкоджаных участках цела, аперацыі будуць выконвацца з інтэрвалам 2—3 дні. Прымяняюцца ўсе самыя сучасныя метады лячэння, у тым ліку ідзе гаворка аб клеткавых тэхналогіях», — цытуе доктара телеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

29 красавіка 12-гадовы Рома Кагадоўскі вынес двухгадовага брата з палаючага дома ў вёсцы Сідаровічы Мядзельскага раёна. Сам ён моцна абгарэў і знаходзіцца ў цяжкім стане.

***

Для тых, хто хоча дапамагчы Рому і яго сям'і, паведамляем рэквізіты дабрачыннага рахунку:

ААТ «АСБ Беларусбанк»
Аддзяленне № 619/5135 г. п. Свір, вул. Гурыновіча, 29
УПП: 100325912
BIC S. W. I. F. T. / БІК / МФА
AKBBBY2X
Дабрачынны рахунак у BYN
Бабіч Галіна Вадзімаўна
BY87 AKBB 3134 0000 0074 3007 0000

Каментары

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць6

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды14

З 1 снежня на ўчастку МКАД забароняць рух ціхаходаў1

Беларускі архітэктар пабываў у Стакгольме і застаўся ў поўным захапленні — не ад багацця, а ад прадуманасці і разнастайнасці21

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць6

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць