Грамадства

Фельчар з Ліды, які сядзіць па «рэйкавай справе»: У кожнай камеры свае законы, культура, побыт, багацце

Фэльчар хуткай дапамогі зь Ліды Алег Краўцоў, які знаходзіцца ў зьняволеньні ўжо паўгода, напісаў ліст зь СІЗА. Ён расказаў пра турэмны побыт, пра тое, што турбуе вязьняў і як палегчыць сабе жыцьцё ў новых умовах.

Алега Краўцова затрымалі ў будынку суду, куды ён прыйшоў на працэс калегі Паўла Палейчыка, 8 мая 2020 года

Імя Алега Краўцова прагучала на ўсю Беларусь год таму разам зь імем ягонага калегі Паўла Палейчыка. Фэльчараў затрымалі летась у траўні за ўдзел у сустрэчах з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. Абодва тады атрымалі па 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Гэта былі адны зь першых затрыманьняў у пачатку прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году. Салідарныя беларусы за некалькі дзён сабралі для фэльчараў 20 тысяч рублёў.

Алег Краўцоў на фота справа.

Алега Краўцова зноў затрымалі летась у лістападзе. Яго вінавацяць у «рэйкавай справе», нібыта ён абкручваў дротам рэйкі на чыгунцы, каб заблякаваць рух. Паводле артыкулу 309 Крымінальнага кодэксу «Наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатнасьць шляхоў камунікацыі», яму пагражае да трох гадоў калёніі. Ён ужо паўгода знаходзіцца ў горадзенскай турме. У «рэйкавай справе» па ўсёй краіне летась затрымалі дзясяткі чалавек.

Ліст ад фэльчара атрымала Антаніна Макаранка. Краўцоў пісаў яго ў свой 32-і дзень народзінаў, 13 красавіка. Радыё Свабода цытуе фрагмэнты ліста.

Пра салідарнасьць. «А якія часам прысылаюць ашаламляльныя водары!»

«Кожны з вас уклаў у лісты душу і дабрыню. За гэты час я сабраў пышнае асарці зь лістоў, паштовак, укладаньняў, налепак, малюнкаў. Якія ж яркія колеры! Вока радуецца! А якія часам прысылаюць ашаламляльныя водары! Гэта ж нешта незямное! Як жа тут усяго гэтага не хапае…

Кожны ваш ліст нясе ў сабе часьцінку волі. Дзякуючы вам адбываюцца перамены ў нашым грамадзтве. Вы аб’ядноўваеце вакол сябе добрых і сумленных, годных і мужных прадстаўнікоў нашай цудоўнай краіны.

Трэба ўмацоўваць гэтыя сацыяльныя сувязі. Трэба вучыцца быць грамадзянамі, вучыцца салідарнасьці і прававой асьвеце, станавіцца юрыдычна падкаванымі. Мы самі мусім быць тымі пераменамі, якія хочам бачыць у грамадзтве!

На дзень нараджэньня мяне павіншавалі сукамэрнікі. Падарылі пачак гарбаты, цёмны шакаляд і пачак запалак. Прыгажосьць, праўда ж? Зрабілі самі торцікі: печыва, вараная згушчанка, арэхі. Пасьля таго, як атрымаў у перадачы вафельныя каржы, зрабіў торт са згушчанкай, садавіной і арэхамі. М-м-м… Плюс быў яшчэ салодкі стол — дзень быў сьвяточны…»

Пра сябе: «Калі я працаваў фэльчарам на «хуткай» — гэта быў кайф»

«Я шмат чым цікавіўся ў жыцьці: вывучэньнем розных навук, плюс вучыўся завочна ў БДУІР. Калі б мог сабе дазволіць, то з задавальненьнем бы падарожнічаў. Мне падабаецца езьдзіць на ровары. Яшчэ мне падабаецца дапамагаць людзям. Калі я працаваў фэльчарам на «хуткай» — гэта быў кайф.

Нават калі я пачаў працаваць у краме электратавараў, то ўсё роўна браў некалькі дзяжурстваў у месяц на «хуткай». Гэта часта падымала мне настрой. Я стараўся падзяліцца гэтым настроем з калегамі, а таксама даць надзею сваім пацыентам і іхным сваякам, бо часта дапамагчы чалавеку можна, проста зь ім пагаварыўшы. Так і працаваў на паўстаўкі «псыхолягам»».

Пра падтрымку сваякоў вязьняў: «Даць зразумець, што яны не самотныя»

«Сёньня ў турмах знаходзіцца немалая колькасьць добрых людзей. У гэтых месцах яны вельмі ўразьлівыя. На асабістым прыкладзе разумею, праз што можна прайсьці пасьля затрыманьня: абразы, пагрозы, зьнявагі, псыхалягічны ціск, фізычнае ўзьдзеяньне.

А потым яшчэ знаходзіцца ва ўмовах зьняволеньня. У такіх умовах некаторыя ламаюцца. Вельмі важна іх (зьняволеных. — РС) знайсьці і не губляць. Даць зразумець, што яны не самотныя.

Ня менш важна памятаць пра іхных блізкіх, сям’ю, бо часам ім даводзіцца значна цяжэй пераносіць наступствы затрыманьня. Было б вельмі добра, калі бы вы напісалі маёй жонцы і маці лісты са словамі падтрымкі; магчыма, ім патрэбна нейкая дапамога.

Я чалавек сямейны, таму навучаньне адышло на другі плян. Асноўны час ішоў на сям’ю, асабліва калі нарадзіўся сыночак. Ён адкрыў для мяне зусім новы сьвет.

Не люблю тут успамінаць пра сваю сям’ю, таму што вельмі балюча, і зрабіць я нічога не магу. Але я нават не магу ўявіць, як цяжка сыночку сьвяткаваць 8 гадоў без свайго любімага татачкі. Я чытаю ягоныя лісты і пытаюся: «Вось навошта гэта ўсё яму?»»

Пра «сусьвет» турмы: «Ізаляцыя мяняе чалавека да непазнавальнасьці»

«Каб апісаць «сусьвет» турмы, можа спатрэбіцца не адна кніга. Гэта паралельны сьвет са сваімі законамі і правіламі — «залюстроўе». У кожнай камэры сваё насельніцтва, законы, правілы, культура, побыт, багацьце. Часам адзін чалавек, які заселіцца ў камэру, можа перавярнуць усё з ног на галаву.

З моманту этапаваньня ў турму я зьмяніў ужо 8 камэр. А іх тут на парадак больш. Так што я яшчэ нічога толкам ня бачыў. Улічваючы, што я тут упершыню, то сяджу ў адной камэры з двума падобнымі чалавекамі. Людзі трапляюцца розныя, але галоўнае, што адэкватныя.

Па натуры я дасьледчык, таму многае, што адбываецца вакол мяне, спрабую вывучыць, правесьці аналіз, зрабіць для сябе выснову. Я спрабую многія рэчы ставіць пад сумнеў, пераправяраць. Я бачу, як уплывае на людзей ізаляцыя: у спалучэньні з турэмнай культурай дае такі эфэкт, які мяняе чалавека да непазнавальнасьці. Кажуць, што галоўнае — заставацца чалавекам. Але чым даўжэй глядзець у цемру, тым мацней яна паглынае».

Пра побыт: «Праблемай была аднастайнасьць»

«Нават тут цепліцца жыцьцё: сьвяткуюць значныя падзеі, сьмяюцца амаль кожны дзень, займаюцца сваімі справамі. Памятаю, якой праблемай была аднастайнасьць. З дня ў дзень адно і тое ж.

Чым толькі за гэты час я не займаўся: стаў рабіць фізычныя практыкаваньні, навучыўся пісаць правай рукой (да гэтага быў ляўшун), навучыўся маляваць, вывучыў прыгожыя шрыфты для прыгожага афармленьня лістоў, пачаў пісаць вершы, вучыць ангельскую мову, нават ляжыць кніга аб праграмаваньні на мове Java. Цяпер лісты адпісваю. Часу на ўсё не хапае. Калі сядзець?

Што тычыцца побыту, то ўсё нармальна. Нас кормяць у апошнія тыдні лепш, ахоўваюць, на прагулкі выводзяць кожны дзень. Дворык памерам з пакой, сьцены вышынёй у два росты чалавека. Замест столі — неба ў краткі, па пэрымэтры дрот у тры рады пад назвай «непаседа». Цяжка, вядома, калі тваё жыцьцё абмежаванае лічанай квадратурай волі. Але нічога ня зробіш.

Пішыце лісты тым, хто ў няволі, пішыце лісты іхным сем’ям. Усім неабыякавым вялікае вітаньне. Беражыце сябе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 турыстаў апынуліся ў пастцы снежнай буры на Эверэсце

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі19

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года11

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць