Свет

Мэр ізраільскага Лода заявіў пра страту кантролю над горадам

Праз беспарадкі ўлады цалкам страцілі кантроль над ізраільскім горадам Лод за 20 км на ўсход ад Тэль-Авіва. Пра гэта заявіў мэр горада Яір Рэвіва, які звярнуўся да прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху з просьбай увесці войскі, паведамляе РБК са спасылкай на Times of Israel. Побач з горадам размешчаны аэрапорт Бэн-Гурыён.

Са слоў Рэвіва, увечары 11 мая ў Лодзе пачаліся сутыкненні паміж яўрэйскім і арабскім насельніцтвам. «Увесь Ізраіль павінен ведаць, гэта поўная страта кантролю. Гэта неймаверна.

Гараць сінагогі, падпаленыя сотні машын. Сотні арабскіх галаварэзаў блукаюць па вуліцах. Кожную хвіліну загараецца машына, сінагога ці школа. У нашу новую ратушу ўварваліся і падпалілі. У Лодзе пачалася грамадзянская вайна», — паведаміў мэр.

Ён заявіў, што накіраваў прэм'еру просьбу размясціць у горадзе падраздзяленні арміі абароны Ізраіля, каб увесці каменданцкую гадзіну і абвясціць надзвычайнае становішча. «Вы не разумееце, што тут адбываецца. Гэта горш, чым ракеты з сектара Газа», — паведаміў Рэвіва, дадаўшы, што шматгадовыя намаганні па мірным суіснаванні яўрэйскага і арабскага насельніцтва скончыліся.

Мэр параўнаў тое, што адбываецца з крыштальнай ноччу — яўрэйскімі пагромамі ў нацысцкай Германіі і Аўстрыі ў лістападзе 1938 года, падчас якіх загінулі дзясяткі чалавек, тысячы былі арыштаваныя і адпраўленыя ў канцлагеры. Рэвіва паведаміў, што ўлады Лода звярталіся да мясцовых жыхароў з просьбай вярнуцца дадому, аднак яны ўсё адно выходзяць на вуліцу са зброяй, каб абараніць свае дамы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі аб'явілі замежнай агенткай праўнучку Хрушчова1

Куба наважылася на перамовы з Трампам1

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою32

У Рагачове дагэтуль не прыбралі навагоднюю ялінку ВІДЭА1

Нараджальнасць у Беларусі зменшылася за год яшчэ на 10,7%. Новая закрытая статыстыка Мінздароўя7

У Мак.бай ужо выбіраюць новую назву для амерыкана21

Канапацкая перастане быць Канапацкай12

Пентагон: ЗША і Ізраіль нанеслі ў Іране ўдары па 15 тысячах цэляў

Палітык, які не браў удзелу ў выбарах, шматразова судзімы. Што вядома пра літоўца з прапагандысцкіх перадач БТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць