Грамадства

«Усё гэта ліпа ад пачатку і да канца. Віны сваёй не прызнаю». Яўгена Зялкоўскага з Гомеля за муляжы выбухоўкі асудзілі на 3,5 года калоніі

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 18 мая вынесены прысуд па крымінальнай справе аб закладцы «муляжа выбухоўкі», піша spring96.org.

Фота «Моцныя навіны»

На лаве падсудных — 31-гадовы Яўген Зялкоўскі. Спачатку яго вінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве па ч. 3 артыкула 339 КК РБ, за што прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі аж да 10 год, потым артыкул змянілі на частку 2. Суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме.

Справу разглядала суддзя Алеся Осіпава.

Мужчыну абвінавачвалі ў тым, што восенню мінулага года ён двойчы ўсталёўваў у бязлюдных месцах бел-чырвона-белыя сцягі, размяшчаючы паблізу скрынкі, якія можна было прыняць за выбуховыя прылады. На справе ж у скрынках знаходзіліся пара падшыпнікаў, петарда без змесціва і карыкатура на АМАП. 

У апошнім слове Яўген Зялкоўскі паказаў на многія супярэчнасці і нестыкоўкі ў матэрыялах следства, распавёў, што месца, дзе знайшлі нібыта выбухоўку, было разрытае амапаўцамі яшчэ да прыезду спецыялістаў піратэхнічнай службы, сцяг валяўся на зямлі. Мусіць амапаўцы ведалі, што там нічога выбухнуць не магло. І ніякай небяспекі муляж не ўяўляў. Значыць зманілі.

«Я грамадзянін сваёй краіны, люблю свой народ і маю права выказваць сваё меркаванне, а грамадзянскі парадак я не парушаў. У чым жа вы мяне абвінавачваеце? Здзейсніў з асаблівым цынізмам… палітычная варажнеча… Калі гэты народ затрымліваюць, заломліваюць рукі, травяць газам — дык вось гэта і ёсць палітычная варажнеча. Палітычнай варажнечы больш у дзеяннях супрацоўнікаў органаў, якія пасля майго змяшчэння ў ІЧУ, хлусяць у твар цяжарнай жонцы, што не ведаюць, дзе я знаходжуся. За той час, які я правёў у СІЗА, я пераканаўся, наколькі ў нас добрыя людзі. Быў гвалт, псіхалагічны ціск на мяне і сведак. Таму і мянялі яны некалькі разоў свае паказанні», — казаў ён.

«Усё гэта ліпа ад пачатку і да канца. Віны сваёй я не прызнаю».

Сёння суддзя суда Цэнтральнага раёна Алеся Осіпава вынесла прысуд Яўгену Зялкоўскаму — 3.5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём13

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць