Пракурор запатрабаваў па 5 гадоў калоніі валанцёрам штаба Бабарыкі
Пракурор Маскоўскага раёна Раман Бізюк лічыць, што віна валанцёраў штаба Бабарыкі даказаная.

Пракурор Маскоўскага раёна Раман Бізюк падчас спрэчак бакоў палічыў, што віна валанцёраў штаба Бабарыкі ў «падрыхтоўцы і навучанні да ўдзелу ў масавых беспарадкаў падчас жнівеньскіх пратэстаў» даказаная і запрасіў для палітвязняў Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Дзмітрыя Канапелькі і Мікалая Сасева па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнаму, паведамляюць праваабаронцы.
Каментары