Грамадства

Паскорыўся рост колькасці палітзняволеных. З пачатку мая +61 фігурант крымінальных спраў (усяго 1164), +89 вядомых зняволеных (усяго 642)

У калоніі Шклова паведамілі пра смерць 50-гадовага палітвязня Вітольда Ашурка.

На сёння праваабаронцам вядомыя 1164 фігуранты крымінальных спраў палітычнага характару, пад следствам або ўжо асуджаныя (+61 у параўнанні з 1 мая). Гэтая лічба няпоўная, бо пры такім маштабе валанцёры і СМІ няздольныя даведацца ўсе імёны. 

Вядома пра 642 зняволеных па справах палітычнага характару (+89, было іх 553 па стане на 1 мая). 421 з іх праваабаронцы па выніках дэталёвага вывучэння спраў ужо прызналі палітвязнямі (+60, па стане на 10 красавіка было 361).

Усяго па стане на 30 красавіка з паведамленняў МУС і спісаў праваабаронцаў было вядома пра больш за 34 911 палітычна матываваных затрыманняў. Найбольш затрыманняў было 9-12 жніўня, а таксама ў кастрычніку і лістападзе, затрыманні працягваюцца дагэтуль. У лютым затрымлівалі не менш за 511 чалавек, у сакавіку — 1139 чалавек.

Усяго было зарэгістравана больш за 3000 «злачынстваў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем незаконных масавых мерапрыемстваў і акцый пратэсту», заявіў намеснік генпракурора Генадзь Дыско. Раней пра 2407 спраў «экстрэмісцкай накіраванасці», паведамляў 4 сакавіка старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, які пазней страціў сваю пасаду. Пад «экстрэмісцкай накіраванасцю» цяпер разумеюцца справы палітычнага характару.

Сярод сусветна вядомых беларускіх палітвязняў — Марыя Калеснікава, паплечніца Святланы Ціханоўскай. Яна праз адваката расказала, што яе спрабавалі сілай вывезці за мяжу, але яна на пагранічным шлагбауме парвала пашпарт. Разам з Ціханоўскай яна намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру за сваю ролю ў арганізацыі мірнага руху за свабодныя выбары і грамадзянскія правы.

За кратамі ўжо амаль год застаецца і муж Святланы Ціханоўскай, Сяргей.

Ужо амаль год у зняволенні застаюцца таксама такія апаненты Аляксандра Лукашэнкі, як Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец.

За кратамі — і грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання Святлана Хершэ, віна якой у тым, што яна сарвала балаклаву з амапаўца, які затрымліваў мірных дэманстрантак.

Вялізнае абурэнне ў суседняй Польшчы выклікалі арышты дзеячаў інтэлігенцыі з ліку польскай нацыянальнай меншасці.

За кратамі знаходзяцца як мінімум 28 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ, некаторыя з іх — лаўрэаты нацыянальных і міжнародных журналісцкіх прэмій. Спынілі выхад практычна ўсе незалежныя газеты, незалежных ТВ і радыё ў краіне няма ад 1996 года. У маі быў закрыты самы папулярны інтэрнэт-партал краіны — Tut.by.

Цяжкія ўдары нанесеныя па акадэмічнай свабодзе. Па падліках супольнасці «Сумленныя людзі», з універсітэтаў за палітыку адлічаныя як мінімум 243 студэнты, звольнены 31 выкладчык. 12 студэнтаў і выкладчыкаў цяпер судзяць па крымінальнай справе за спробу арганізацыі забастоўкі.

Усяго па дапамогу да фондаў салідарнасці звярнуліся больш за 2965 звольненых па палітычных матывах. Гэта толькі частка ад агульнай колькасці звольненых.

Каментары

Цяпер чытаюць

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ прыцэльна ўдарыла па аэрадроме Бельбек у Крыме4

Ідзе пахаладанне: прагноз надвор'я на перадкалядныя дні1

Два суддзі Вярхоўнага суда звольніліся па ўласным жаданні8

З лідарам неанацысцкай брыгады развітаюцца ў галоўным храме РПЦ5

Мінчанку ў снежні ўджаліла аса. Навуковец растлумачыў, як такое магчыма

Футбаліста з Радашковічаў кінулі ў калонію — дачапіліся да каментаў2

Вулічны артыст атрымаў 50% апёкаў падчас фаер-шоу ў Пецярбургу. На яго выліла газу п'яная глядачка8

«Такі страшэнны гук быў, я ажно падскочыла». Што зараз адбываецца ў Гомелі, дзе быў разбураны пад'езд3

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць