Грамадства1313

Усё было не так, як паведамілі дзяржСМІ. Што цяпер вядома пра сустрэчу Лукашэнкі з палітвязнямі

Дзяржаўныя СМІ далі інфармацыю пра 4,5-гадзінную сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з палітвязнямі малымі дозамі. Але цяпер па фрагментах, якія даходзяць з турмаў на волю, можна аднавіць большыя часткі карціны.

Лілія Уласава з Каардынацыйнай рады і прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка на сустрэчы з Лукашэнкам. Скрыншот з дзяржСМІ.

Палітвязняў звезлі ў СІЗА КДБ з розных турмаў.

Калеснікава ехаць адмовілася.

Не ўсе палітвязні паціснулі руку Лукашэнку. Паказалі поціск рук менш вядомых дзеячаў, Ціханоўскаму ўдалося перадаць на волю, што ён рукі не паціснуў. Верагодна, што і Бабарыка ды іншыя вядомыя вязні адмовіліся, інакш бы гэты поціск паказалі на ТВ.

Ужо да сустрэчы было рашэнне аб вызваленні Васкрасенскага і Рабцэвіча. Толькі гэтым можна патлумачыць, што іх пасадзілі па левую і правую руку ад Лукашэнкі, Васкрасенскі быў нават апрануты ў чыстую кашулю.

Палітвязні скарысталі сустрэчу, каб дабіцца дробных бытавых саступак. Так, Шкляраў папрасіў магчымасці памыцца, а Ціханоўскі — першы раз патэлефанаваць жонцы. І тое, і тое Лукашэнка дазволіў.

Сустрэча не была перамовамі, адно абменам меркаваннямі, перадаў на свабоду Знак.

Палітвязні таксама скарысталі сустрэчу, каб абмяняцца інфармацыяй між сабой.

Сустрэча мае вялікае значэнне, бо яна азначае прызнанне ўладамі легітымнасці сваіх праціўнікаў як боку ў палітычным працэсе. Аляксандр Лукашэнка, хай і ў турме, але сустрэўся з тымі, каго яшчэ нядаўна называў «крымінальнікамі і наркаманамі», «буржуйчыкамі», «шалудзівымі». Усяго некалькі месяцаў таму ён на павышаных тонах заяўляў, што не дасць «зрабіць з іх вязняў сумлення».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ў Турцыі пазнаёмілася з «ідэальным мужчынам». У выніку страціла грошы і выплачвае чужую растэрміноўку13

Чым цяпер займаецца Ксенія Дзягелька?8

У Мінску збанкрутавала казіно Victoria Cherry2

Ген выжывання: навукоўцы разгадалі сакрэт афрыканскага племені, якое амаль не п'е вады і есць толькі мяса1

Аман выдзеліць для Беларусі турыстычны кластар4

Даследчыкі: штучны інтэлект пашырае разрыў паміж «зоркамі» і астатнімі1

У Гродне агрэсіўны бусел не даваў людзям выйсці з дзіцячай амбулаторыі ВІДЭА7

Памёр пісьменнік Алесь Палынскі

Трамп паіранізаваў з Пуціна, расказаўшы пра сустрэчу Уіткафа з ім8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША43

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць