Свет

Літва забараніла самалётам з Беларусі ўваход у сваю паветраную прастору

Забарона на права ўваходу ў паветраную прастору краіны для беларускіх авіякампаній, а таксама для ўсіх авіяперавозчыкаў, ліцэнзія якім выдадзена Мінскам, уступіў у чацвер у сілу ў Літве. Рашэнне аб гэтым прыняў напярэдадні урад, піша ТАСС.

Як адзначыў міністр камунікацый і транспарту Літвы Марус Скуодзіс, на саміце Еўрасаюза ў Бруселі кіраўнікі краін — сяброў супольнасці і кіраўніцтва ЕС прыйшлі да высновы, што еўрапейская паветраная прастора павінна быць для беларускіх авіякампаній закрытая. Вільня, паводле слоў кіраўніка ведамства, неадкладна рэалізавала гэта на дзеле. Рашэнне ўступіла ў сілу ў чацвер а 03:00.

Літва таксама звярнулася ў аўторак да Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі з просьбай абвясціць паветраную прастору Беларусі небяспечнай. У той жа дзень Вільня ўвяла забарону на прыём у літоўскіх аэрапортах і вылет з іх самалётаў, якія па маршруце руху перасякаюць паветраную прастору Беларусі.

Гэтыя крокі зробленыя пасля інцыдэнту з вымушанай пасадкай 23 мая ў мінскім аэрапорце пасажырскага самалёта кампаніі Ryanair, які рухаўся з Афінаў у Вільню. Пасля прызямлення ў Мінску быў затрыманы апазіцыйны журналіст Раман Пратасевіч, які жыве ў Літве па выдадзенай нацыянальнай візе. У Вільні тое, што здарылася назвалі аперацыяй спецслужбаў з мэтай затрымання блогера. Праваахоўныя органы Літвы распачалі крымінальную справу па факце захопу паветранага судна.

Каментары

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць