Здарэнні

У Мінску работнікі МНС выратавалі чалавека, які збіраўся саскочыць з 10-га паверха

Вечарам 10 чэрвеня ў 21:05 на нумар «112» патэлефанаваў мужчына, які заявіў, што можа саскочыць з акна дома. Здарэнне адбывалася па вул. Семянякі.

Пакуль дыспетчар размаўляла з ім па тэлефоне, па адрасе былі накіраваны работнікі МНС. Дыспетчар падтрымлівала з ім сувязь, ператэлефаноўвала, калі мужчына кідаў слухаўку, пераконвала яго перадумаць, паведамляе 112.by.

112.by

Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, пабачылі, што ў акне 10-га апошняга паверха сядзіць чалавек. (Гэта быў 30-гадовы мужчына).

Было агароджана месца надзвычайнай сітуацыі, двое пажарных падняліся на 10-ы паверх. Прыбылі калегі з іншых пажарных частак.

Двое пажарных — Дзмітрый Радчанка і старшы пажарны Яўген Андрушкевіч — размаўлялі з мужчынам, адцягваючы яго ўвагу, а Ілля Юрэвіч падышоў да спіны. У той момант, калі мужчына ўжо хацеў скокнуць, Ілля схапіў яго і зацягнуў унутр пад'езда.

Мужчыну перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Ён шпіталізаваны.

112.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць