Меркаванні

Упершыню ў гісторыі беларускае пытанне — у парадку дня саміту ЗША і Расіі. «Таго, чаго няма, не абмяркоўваюць»

Што Беларусь абмяркоўваюць — ужо выдатна.

Перад пачаткам сустрэчы Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна ў Жэневе. Фота Ройтэрз.

Упершыню беларускае пытанне — у парадку дня перамоў кіраўнікоў ЗША і Расіі. 

Добра гэта ці кепска? Многія памятаюць аб прынцыпе «nic o nas bez nas» («нічога пра нас без нас»), датрымання якога доўга — і часам беспаспяхова — дабіваліся ад Захаду палякі.

У нашым выпадку, што Беларусь абмяркоўваюць — выдатна. Таго, чаго няма, не абмяркоўваюць. Мы ўжо ёсць.

Калі б за адзін стол з прадстаўнікамі Расіі і Захаду селі Лукашэнка і Ціханоўская — было б яшчэ лепш. Пакуль гэта нерэальна, але ці думалі мы два гады назад, што падзеі 2020-га здарацца?

Памятаеце, як Антон Луцкевіч няўдала прабіваўся на Версальскую канферэнцыю? Беларусаў доўга не разглядалі як асобны суб'ект. 2020 стаў годам, калі наша нацыя канчаткова выйшла на гістарычную арэну. «Мы ўсвядомілі сябе нацыяй», як сказала Святлана Алексіевіч.

Цяпер беларускае пытанне было на стале ў G-7, Беларусь стала галаўным болем Еўрасаюза. Прычым вызначаць палітыку Захаду па беларускім пытанні будуць перадусім краіны-суседкі — Польшча, Літва — ужо цяпер гэта адбываецца, а з часам будзе толькі ўзмацняцца па меры росту эканамічнай і палітычнай вагі Усходняй Еўропы. Між тым у нацыянальным інтарэсе суседніх краін, у тым ліку і Украіны — умацаванне незалежнасці Беларусі і яе эканамічнай моцы. Ім трэба моцны, стабільны і суверэнны сусед. Перад самітам Байдэн гаварыў з Дудам, Наўседам, Левітсам і Кальюлайд. ЗША ўсё больш канцэнтруюцца на Кітаі, там галоўны выклік заходнім дэмакратыям у ХХІ стагоддзі. А стратэгія па Беларусі будзе фармулявацца ў тых сталіцах альянсу, якія маюць тут найбольшыя інтарэсы.

Некаторыя прамалінейна пераносяць страхі 1921-га (Рыжская дамова), 1938-га (Мюнхен і пакт Молатава-Рыбентропа) на абмеркаванне беларускага пытання між Захадам і Расіяй. Памылка. Трагедыяй народаў Усходняй Еўропы ў 1930-х было апынуцца між двума таталітарнымі монстрамі. Молатавы ёсць і цяпер, рыбентропаў няма. 

Беларусь на парадку дня ў Жэневе — гэта ў нашым выпадку значыць, што голас беларусаў пачуты і мае значэнне. Ужо мае.

Беларусь яшчэ голая і босая, заведзеная ў татальную эканамічную і сілавую залежнасць ад Масквы. Але сам факт абмеркавання нашага пытання азначае сігнал Маскве — Беларусь не ваша. Яна — асобнае цела.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра4

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

Вялікабрытанія і Украіна падпішуць гістарычную дамову аб пастаўцы тысяч ракет для СПА

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць