Усяго патроху11

Польскія СМІ: Як скарыстаць будаўнічы бум у Беларусі?

Як адзначае «Gazeta Wyborcza», раней польскія інвестыцыі ішлі ў асноўным ва Украіну, але з‑за глыбокага крызісу будаўнічы рынак там скараціўся больш чым на 55 працэнтаў. Тым часам у Беларусі назіраецца будаўнічы бум.

Пасля апошняй справаздачы PMR «Будаўнічы сектар Беларусі ў 2009 годзе — прагнозы развіцця на 2009‑2011», пачалося актыўнае абмеркаванне беларускага будаўнічага рынку ў польскіх сродках масавай інфармацыі.

Як адзначае «Gazeta Wyborcza», раней польскія інвестыцыі ішлі ў асноўным ва Украіну, але з‑за глыбокага крызісу будаўнічы рынак там скараціўся больш чым на 55 працэнтаў. Расійскі будаўнічы рынак скараціўся прыкладна на адну пятую частку, а рынак у Казахстане на 8 працэнтаў. Тым часам у Беларусі назіраецца будаўнічы бум. Чым патлумачыць гэты феномен?

Паводле справаздачы PMR (кампаніі, якая займаецца прадстаўленнем рынкавай інфармацыі міжнародным кампаніям), у краінах са слабай будаўнічай прамысловасцю праекты падтрымліваліся раней праз замежны капітал і галоўным чынам у форме крэдытаў. Калі ў выніку глабальнага фінансавага крызісу гэтыя крыніцы фінансавання вычарпаліся, многія будаўнічыя праекты былі прыпыненыя.

Паводле «GW», у Беларусі большасць фінансавых інвестыцый ідзе з цэнтральнага бюджэту, таму іх рэалізацыя працягваецца. Роберт Обеткан , аналітык PMR у галіне будаўнічага рынку, адзначае, што рынак нерухомасці Беларусі не такі развіты, як у іншых краінах СНД, таму на ім няма тых жа з’яў, што назіраюцца у Расіі і Украіне: хаатычнага росту гарадоў ці перагрэву рынку. Ён адзначае, што Беларусь стала мэтавым аб’ектам экспансіі многіх замежных фірмаў, якія хочуць экспартаваць сюды будаўнічыя матэрыялы і тэхніку, а таксама выкупіць мясцовыя будаўнічыя кампаніі і нават стварыць новыя.

Прэзідэнт Польскай гандлёва‑прамысловай палаты будаўніцтва Збігнеў Бахман, які з’яўляецца добрым знаўцам усходніх рынкаў, упэўнены, што

будаўнічы бум у Беларусі выкарыстаюць таксама польскія вытворцы будаўнічых матэрыялаў, у якіх пачаліся праблемы ў сувязі з крызісам. — Вы павінны выкарыстоўваць той факт, што наша прадукцыя мае там вельмі добрую рэпутацыю. — кажа ён.

У якасці прыкладу Бахман прывёў факт таго, што былы пасол Беларусі ў Польшчы і цяперашні міністар культуры Павал Латушка прывёз з Польшчы апрацоўчыя матэрыялы для свайго дому пад Мінскам. Не пужае польскіх экспертаў і цяжкасці ў сувязі з вядзеннем бізнесу ў Беларусі. Роберт Обеткан прызнае, што гэта справа нялёгкая, але тым часам адзначае, што наша краіна стала больш зручнай для вядзення бізнесу, чым Расія і Украіна. А Збігнеў Бахман звярнуў увагу на лібералізацыю беларускай эканомікі — спрасцілася заканадаўства, якое тычыцца правядзення будаўнічых інвестыцый і правядзення тэндараў.

Сайт inwestycje.pl адзначае, што агулам у 2009 годзе Беларусь плануе ўвесці 52 рэформы, накіраваных на лібералізацыю эканомікі. У тым ліку, улады збіраюцца спрасціць працэдуры сертыфікацыі і працэдуры, звязаныя з праектаваннем, будаўніцтвам і ўвядзеннем у эксплуатацыю будынкаў , што безумоўна пабольшыць колькасць замежных інвестыцый у Беларусі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна6

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

Сёння на Алімпіядзе будуць разыграныя першыя медалі. Беларускі возьмуць удзел у двух спаборніцтвах2

Што за гіялуронавая кіслата, з дапамогай якой скакуны з трампліна павялічвалі пенісы дзеля лепшых вынікаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць