Свет

«Гэта была памылка». Мінабароны Брытаніі выбачылася за згубленыя сакрэтныя дакументы аб «Дэфендэры»

Урад Вялікабрытаніі праводзіць дэталёвае расследаванне знікнення сакрэтных дакументаў Міністэрства абароны, у якіх у ліку іншага абмяркоўвалася плаванне эсмінца «Дэфендэр» каля ўзбярэжжа Крыма і стратэгія брытанскай арміі ў Афганістане.

У нядзелю Бі-бі-сі паведаміла, што адзін з жыхароў графства Кент знайшоў на аўтобусным прыпынку пачак прамоклых ад дажджу сакрэтных папер. Ён перадаў сваю знаходку Бі-бі-сі, журналісты якой часткова распавялі пра іх змест.

У адным пакеце дакументаў абмяркоўваецца, у прыватнасці, імаверная рэакцыя Расіі на праход эсмінца праз воды паблізу ўзбярэжжа Крыма. 

Іншая частка дакументаў змяшчае абмеркаванне плана магчымай ваеннай прысутнасці Вялікабрытаніі ў Афганістане пасля завяршэння там аперацыі НАТА пад кіраўніцтвам ЗША.

У панядзелак намеснік міністра абароны Вялікабрытаніі Джэрэмі Куін заявіў дэпутатам парламента, што ў інцыдэнце, імаверна, вінаваты высокапастаўлены супрацоўнік урада, які часова пазбаўлены доступу да сакрэтных матэрыялаў.

«На мінулым тыдні высокапастаўлены супрацоўнік згубіў засакрэчаныя дакументы Міністэрства абароны. Гэты супрацоўнік сам паведаміў пра гэта, — заявіў Куін у Палаце грамадаў. — Падобна, што гэта было зроблена памылкова. Я не хачу пра нешта казаць да з'яўлення вынікаў расследавання, але гэта падобна на памылку, дапушчаную гэтым чалавекам».

«Мне вельмі прыкра, што такі інцыдэнт меў месца, яго расследаванне будзе праведзена самым пільным чынам», — дадаў намеснік міністра.

Ён прызнаў, што на частцы дакументаў значыўся грыф «сакрэтна, толькі для чытання брытанскімі супрацоўнікамі» («Secret UK Eyes Only»).

Куін таксама паведаміў, што пакет дакументаў ужо вернуты ўраду, і цяпер яго супрацоўнікі правяраюць, ці ўсе згубленыя паперы на месцы.

Па словах чыноўніка, падчас расследавання будуць таксама вывучацца абставіны, пры якіх змест дакументаў аказаўся апублікаваны, і тое, якім чынам улады адрэагавалі на інцыдэнт. Акрамя таго, перагледзяць і агульны парадак абароту дакументаў з сакрэтнымі звесткамі.

Дэпутаты спыталі намесніка міністра, ці маюць намер улады расследаваць магчымае парушэнне супрацоўнікамі Бі-бі-сі законаў аб абароне дзяржаўнай таямніцы пры публікацыі сакрэтных звестак.

«У ідэальным свеце, дзе выконваюцца ўсе правілы, такія дакументы не павінны былі патрапіць туды, дзе яны апынуліся. Так што цалкам відавочна, што першапачатковая памылка менавіта ў гэтым», — адказаў Куін.

Ён дадаў, што ў падобных выпадках людзі павінны перадаваць свае знаходкі паліцыі. «Хоць, зразумела, я б хацеў, каб Бі-бі-сі іх адразу нам аддала і пра іх не распавядала, у іх таксама ёсць свая праца. І я прызнаю, што яны паводзілі сябе адказна і вярнулі дакументы ў Міністэрства», — сказаў чыноўнік.

Сакрэтныя дакументы Мінабароны Брытаніі з планамі эсмінца «Дэфендэр» у Чорным моры знайшлі на аўтобусным прыпынку

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога4

Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму2

Найбуйнейшая сетка фастфуду ў свеце, пра якую амаль не ведаюць на Захадзе1

Былы палітвязень Сяргей Шэлег параўнаў Валадарку з гасцініцай у Эфіопіі. Кажа, гэта дапамагло ўспрыняць рэальнасць1

Стала вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ, які можа быць датычным да знікнення Мельнікавай18

Пад Іванавам перакулілася маршрутка: сем чалавек у бальніцы

МАК схіляецца да таго, каб дапусціць беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць