Грамадства

Алена Богдан: Беларусь вядзе перамовы наконт Pfizer пры ўдзеле пасольства ЗША

Пра гэта першы намеснік міністра аховы здароўя, старшыня Беларускага саюза жанчын Алена Богдан заявіла падчас правядзення круглага стала, прысвечанага тэме вакцынацыі ад COVID-19, паведамляе «Звязда».

Яна распавяла, чаму Беларусь выбрала вакцыну «Спутнік V».

«Сусветная арганізацыя аховы здароўя прапанавала ўсім краінам уступіць у структуру «Ковакс». Умова ўдзелу была перадаплата будучых вакцын. Мы прыглядаліся, аналізавалі і вырашылі не спяшацца з уступленнем у «Ковакс». Як аказалася, правільна зрабілі: ні ў адной краіне гэтая ініцыятыва не запрацавала. Напрыклад, Вялікабрытанія ўнесла перадаплату і па гэтай праграме вакцыну не атрымала, — паясніла Алена Богдан. —

У якасці стратэгіі мы выбралі супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Удзельнічалі і ў выпрабаваннях яе вакцыны. Першыя атрымалі партыі для прышчэпкі. Не бясплатна, гэта была дзяржзакупка. Затым мы змаглі на прадпрыемствах Белфармацыі наладзіць вытворчасць расійскай вакцыны. Створаны ў нас «Спутнік» мае некалькі ступеняў кантролю якасці. У канцы частка флаконаў з кожнай партыі правяраецца ў інстытуце імя Гамалеі ў Маскве. І толькі пасля гэтага паступае ў паліклінікі нашай краіны.

«Перагаворы з вытворцамі вакцын AstraZeneca і Pfizer праводзіліся, яны не прыйшлі да нас, і больш перагаворы не вядуцца. У той жа час вядзём перамовы па пастаўках да нас Pfizer пры ўдзеле пасольства ЗША. Адказ: калі застанецца, мы вам перададзім», — дадала яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць8

Людзі жахнуліся заробку нянечкі ў садку побач з Нацыянальнай бібліятэкай8

У мінскім парку Чалюскінцаў дэмантуюць кола агляду

На Маргарыту Ляўчук завялі новую крыміналку5

Гамяльчук задрамаў у аўтобусе са шчанюком на руках — і стаў зоркай тыктоку1

У Расіі практычна перастаў працаваць Telegram3

У мінскіх крамах сталі прадаваць насенне грыбоў. Яно сапраўды прарастае?4

Бабарыка хацеў балатавацца ў прэзідэнты ў 2015-м. Але не дазволіла жонка12

Акцёр Шон Пэн замест цырымоніі ўручэння «Оскара» паехаў у Кіеў ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць