Улада

Макей даў інтэрв'ю тэлеканалу RT. Ён расказаў пра адносіны з Захадам, закрыццё мяжы з Украінай, а таксама пра магчымыя палёты ў Крым

Вось асноўныя тэзісы.

Пра адносіны з Захадам:

«Мы і цяпер гатовыя садзіцца за стол перамоваў з любым нашым партнёрам, які выкажа жаданне на гэты конт. Але, на жаль, пакуль мы не чуем ніводнага здаровага голасу ў гэтым хоры…»

Міністр адзначыў, што той жа Расіі спатрэбілася больш за 20 гадоў, каб зняць ружовыя акуляры і адназначна зразумець, што «англасаксы не збіраюцца прыняць гэтую вялікую дзяржаву ў элітны клуб сусветных дзяржаў на сваім узроўні, з раўнацэнным правам голасу».

Пракаментаваў Уладзімір Макей і закрыццё мяжы з Украінай. Ён кажа, што перашкод для бізнэсу, турызму або перамяшчэння звычайных грамадзян няма:

«Для турыстаў, для звычайных грамадзян межы адкрытыя. Тое, што было сказана, што мы закрываем межы, азначае, што з улікам тых падзей, якія мелі месца апошнія дні (а тут ад фактаў нікуды не сысці), я маю на ўвазе тое, што было паказана па тэлебачанні ў апошні час, са зброяй, з арганізацыяй тэрарыстычных актаў, анархістамі і гэтак далей, усё гэта прымушае нас больш пільна глядзець на ахову нашых межаў».

Што да палётаў у Крым, то міністр заявіў, што трэба глядзець на эканоміку:

«Калі гэта будзе выгадна, скажам так, для грамадства, для краіны, для дзяржавы, то, я думаю, рашэнне адпаведнае будзе прынята. Але ў гэтай сітуацыі мы павінны ўлічваць і некаторыя іншыя аспекты, звязаныя з магчымымі санкцыямі, якія могуць быць уведзеныя ў дачыненні да Беларусі».

Закранута было тэма і дзейнасці няўрадавых і замежных арганізацый:

На думку міністра, улады супрацоўнічалі і працягваюць супрацоўнічаць з арганізацый, у тым ліку замежных, якія прыносяць канкрэтную карысць дзяржаве і грамадству. У той жа час, па словах Макея, ёсць і такія арганізацыі з дэструктыўнымі мэтамі.

«Як разглядзець сутнасць гэтых арганізацый — гэта ўжо іншае пытанне. Гэта вельмі важная задача, у першую чаргу, вядома, спецыяльных службаў.

І павінен прызнаць, што поствыбарчая сітуацыя мінулага года з'яўляецца ў пэўнай меры следствам таго, што нашы спецслужбы, напэўна, праглядзелі актыўнасць вось гэтых дэструктыўных арганізацый, якія паспрабавалі арганізаваць адпаведны пераварот у Беларусі», — мяркуе кіраўнік МЗС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай14

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»74

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай14

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць