Па словах міністра замежных справаў, Літва ўжо фармальна прадаставіла прапановы Брусэлю па пашырэнні сектаральных санкцый, уключаючы і ўгнаенні «Беларуськалію», якія экспартуюцца пераважна праз Клайпеду.

Фота lrt.lt
На пытанне, ці можа быць спынены экспарт, Ландсбергіс адказаў, што такі варыянт магчымы, перадае Delfi.lt.
«Магчыма поўнае спыненне. Я б сказаў, што так, гэта рэальна. Рэальныя перамовы яшчэ не пачаліся, таму яшчэ рана пра гэта казаць», — заявіў міністр у сераду перад пасяджэннем урада.
Нагадаем, у 2020-м годе экспарткалійных угнаенняў склаў 2,4 мільярды даляраў. Асноўная маса экспарту прышлася на порт у Клайпедзе.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары