«Вынікі хакерскай атакі завышаныя». Камеры хуткасці ў Беларусі заблакаваныя хакерамі?
На мінулых выхадных у Telegram распаўсюдзілася інфармацыя аб блакаванні групай хакераў камер хуткасці. Сцвярджалася, што быў нанесены ўдар па сістэме фотафіксацыі. У якасці доказу прыводзілі некалькі скрыншотаў з праграм, якія прадставілі як базы даных, праграмы ўнутранага карыстання. Onliner звярнуўся да аператара сістэмы фотафіксацыі СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі», каб высветліць, наколькі інфармацыя адпавядае рэчаіснасці. Там кажуць: заяўленыя вынікі атакі перабольшаныя.

Onliner звярнуўся ў СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» з пытаннямі: па-першае, наколькі інфармацыя адпавядае рэчаіснасці; па-другое, ці звярталіся прадстаўнікі СЗАТ з заявай у МУС? І дадаткова: якія захады робяцца для абароны даных?
Сёння прыйшоў адказ. У ім прадстаўнікі СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» адзначаюць: «Хакерская атака ў дачыненні да інфармацыйных рэсурсаў сапраўды была зафіксаваная. Аднак заяўленыя ў сацыяльных сетках яе вынікі некалькі завышаныя. Сістэма фотафіксацыі працуе ў штатным рэжыме. Інфармацыя аб парушэннях перадаецца ў МУС. Ніякія даныя не страчаныя. Па факце інцыдэнту праведзена ўнутранае расследаванне, робяцца захады па павышэнні абароненасці некаторых тыпаў перыферыйных прылад. СЗАТ звярнулася ў МУС з просьбай расследаваць інцыдэнт».
Каментары