Выбары-2020

Ціханоўскі з-за кратаў: ідзіце да перамогі!

Больш за год Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі. Ён яшчэ паспеў убачыць чэргі людзей, якія ставілі подпісы за вылучэнне яго жонкі на выбарах, але не бачыў сотні тысяч беларусаў, якія дзень за днём выходзілі на мірны пратэст супраць ілжывых выбараў і гвалту. Амаль увесь гэты тэрмін ён быў у камеры-адзіночцы. Але не згубіў веру ў тое, што перамены ў Беларусі непазбежныя.

Цяпер Сяргей у Гомельскім СІЗА, дзе ў закрытым рэжыме праходзіць суд. 

«Праз нежаданне расстацца з уладай у Беларусі цалкам разгромлена свабода выказваць сваё меркаванне, свабода сходаў, свабода атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, страчаны незалежныя СМІ, праваабарончыя арганізацыі, законнасць і давер да праваахоўчай і судовай сістэм, — кажа Ціханоўскі з-за кратаў. — Але беларусы здабылі салідарнасць і ўпершыню адчулі сябе нацыяй, убачылі велізарную падтрымку за мяжой. Па сутнасці, ідзе агульнапланетарная рэкламная кампанія Беларусі. Пасля перамогі дэмакратыі, якая непазбежная, мы зможам гэтую сусветную вядомасць выкарыстоўваць для дынамічнага развіцця дзяржавы, кажу гэта як рэкламшчык з 15-гадовым стажам. Ідзіце да перамогі!»

Пасланне з-за кратаў да гадавіны выбараў перадае і Віктар Бабарыка, ён ужо адбывае тэрмін у калоніі ў Наваполацку. Як праходзіў пратэст, Віктар даведваўся ад сваіх адвакатаў, з навінаў на ТБ, якія трэба было ўспрымаць наадварот, і, канешне, па сігналах аўтамабіляў, якія чулі ў СІЗА КДБ. 

«Я ніколі не хацеў застацца і жыць у Беларусі так, як хачу гэтага зараз, — кажа палітвязень. — І хоць з 18 чэрвеня мінулага года [дзень, калі яго затрымалі сілавікі] я не бачыў краіны, разумею: вобраз будучай Беларусі, які ёсць у мяне ў галаве, падзяляе вельмі шмат людзей». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць