Гісторыя

30 гадоў таму кіраўніцтва СССР зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту. Што адбылося і як адрэагавалі беларусы?

19 жніўня 1991 года Міхаіла Гарбачова адхілілі ад спраў, быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (вядомы па рускамоўнай абрэвіятуры ГКЧП). Сцісла тлумачым, чаму адбыўся путч і як адрэагавалі беларусы.

Савецкі Саюз імкліва рухаўся да свайго распаду. Адбывалася дэзінтэграцыя, абвастраўся эканамічны крызіс, у рэспубліках развіваліся нацыянальныя рухі, удзельнікі якіх імкнуліся да незалежнасці.

Міхаіл Гарбачоў спрабаваў выратаваць Саюз: 20 жніўня мусіла адбыцца падпісанне новай Саюзнай дамовы. Кансерватары вырашылі гэтаму перашкодзіць. Гарбачова адхілілі ад спраў, быў створаны ГКЧП.

Але праз тры дні путч праваліўся. Чаму? Супраць выступіў надзвычай папулярны тады прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын. На вуліцы Масквы выйшлі тысячы людзей. Сярод удзельнікаў ГКЧП адсутнічала адзінства. Яны не мелі выразнай праграмы дзеянняў. Таксама ніхто з путчыстаў не ўзяў на сябе адказнасць і не падпісаў загад пра сілавое падаўленне пратэстаў. А спецслужбы ўсяляк сабатавалі дзеянні путчыстаў і адмовіліся дзейнічаць без загаду.

Як на гэтыя падзеі прарэагавалі ў Беларусі?

Супраць путча выступілі адзінкі.

Сярод іх парламенцкая апазіцыя БНФ у парламенце, якая ў сваёй заяве асудзіла ГКЧП. Дзеянні камітэту дэпутаты на чале з Зянонам Пазняком трактавалі як спробу дзяржаўнага перавароту.

На заклік дэпутатаў БНФ у першы дзень путчу ў Мінску на тагачасную плошчу Леніна выйшла каля двух соцен чалавек, 21 жніўня — ужо некалькі тысяч.

Дзеянні ГКЧП катэгарычна асудзілі мясцовыя саветы Гомеля, Оршы, Пінска, Салігорска і Наваполацка.

У «Народнай газеце» выйшаў артыкул Паўла Якубовіча «Танки не знают истины». Будучы галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» асудзіў спробу перавароту. Нумар «Знамя юности» з крытыкай путчыстаў не далі надрукаваць, ён выйшаў толькі 21 жніўня.

Пасля прадухілення перавароту парламент стварыў Часовую камісію. Яна ацэньвала грамадска-палітычныя аб’яднанні, органы дзяржаўнай улады, службовых асоб і грамадзян — ці падтрымлівалі яны ГКЧП. Паводле іх дадзеных,

путч падтрымалі сілавікі.

Напрыклад, МУС фіксіравала ўсе выпадкі пратэсту. Таксама з’явіўся загад, згодна якому баявыя падраздзяленні міліцыі мусілі ўзброіць аўтаматычнай зброяй і спецсродкамі. Штаб Беларускай вайсковай акругі таксама падтрымаў путчыстаў.

Генерал Кастэнка загадаў патлумачыць салдатам і афіцэрам, чаму ўвялі надзвычайнае становішча (нібыта, каб пераадолець крызіс і пазбегнуць канфрантацыі).

Путч падтрымала і прэса, якая знаходзілася пад кантролем дзяржавы. У матэрыялах камісіі сцвярджалася, што яе сябры

праверылі 91 газету. З іх 83 падтрымалі путч. Тэлебачанне, радыё і агенцтва БелТА не перадалі ніводнага матэрыяла супраць ГКЧП.

Улады закрылі папулярную праграму «Радыёфакт».

Але глабальна беларусы вырашылі адсядзецца: насельніцтва і чыноўнікі асабліва не актыўнічалі і чакалі далейшага развіцця падзей.

Зрэшты, правал путчу карэнным чынам змяніў беларускую гісторыю: неўзабаве была часова спынена дзейнасць камуністычнай партыі і абвешчана незалежнасць Беларусі.

Пасля путчу згаданая камісія Вярхоўнага Савета прапанавала звольніць шэраг службоўцаў, якія падтрымалі ГКЧП. Але ўсе яны засталіся на сваіх пасадах. Выключэнне — спікер парламента Мікалай Дземянцей, якога фактычна прымусілі сысці на пенсію яшчэ да пачатку працы камісіі. Зрэшты, пазней ён прызнаваўся ў мемуарах, што ніколі не падпісаў бы Белавежскія пагадненні. Яго пераемнік Станіслаў Шушкевіч зрабіў тое з задавальненнем.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ5

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Усе навіны →
Усе навіны

Ля Гродна кот трое сутак прасядзеў на самай вяршаліне дрэва і ўвесь час жаласліва мяўкаў1

«Можа, баяўся заставацца ў шлюбе са мной, бо працуе на БТ». Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, распавяла пра развод і жыццё ў эміграцыі15

Кадыраў таксама кепска бачыць, але не носіць акуляры. У кадр трапілі паперы, з якіх ён чытаў2

«Муж прымушаў мяне займацца сэксам утраіх». Гісторыя гвалту, якога ніхто не заўважаў34

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з бульбай13

У Мінску прадаюць звычайны звонку дом, але з багатым начыннем: пазалотай, ляпнінай і карцінамі на сценах

Беларуская пенсіянерка знялася ў кліпе польскага музыканта ў вобразе вядзьмаркі

Байдэн: Уладзіміру Пуціну патрэбна ўся Украіна, а не яе частка11

Z-палітолаг Лазуткін кінуў Z-журналістку Шыбкоўскую20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ5

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць