Грамадства

«Мы размаўлялі толькі пра сям’ю…»: жонка асуджанага баксёра Аляксея Кудзіна расказала пра спатканне з мужам

Таццяна Пархімовіч, жонка шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе Аляксея Кудзіна распавяла «Народнай волі» пра першае спатканне з мужам з моманту яго затрымання.

Спартсмен быў затрыманы пасля акцыі пратэсту ў Маладзечне 10 жніўня мінулага года. 21 жніўня яго адпусцілі на волю, але распачалі крымінальную справу і абралі меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

На судовае пасяджэнне 19 лістапада Кудзін не з’явіўся. Пасля гэтага суддзя змяніла меру стрымання на заключэнне пад варту, і спартсмена афіцыйна абвясцілі ў вышук.

Аляксея затрымалі ў Маскве і экстрадзіравалі ў Беларусь.

Днямі Аляксей Кудзін быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

— Напрыканцы мінулага тыдня мне дазволілі спатканне з мужам, распавяла «Народнай Волі» яго жонка Таццяна. Гэта было першае спатканне з таго часу, як Лёшу затрымалі. Пакуль ён знаходзіцца ў Жодзінскім ізалятары, хутчэй за ўсё, адвакаты будуць падаваць апеляцыйную скаргу на рашэнне раённага суда. Таму этапіраваць у калонію мужа пакуль не могуць.

— Як прайшло спатканне?

Яно доўжылася дзве гадзіны, размаўлялі па тэлефоне праз шкло. Настрой у Аляксея бадзёры, хаця, натуральна, ён спадзяваўся на больш мяккі прысуд. Але зараз кажа так: «Што далі  усё маё». У мяне таксама да апошняга заставалася надзея, што прысуд не будзе звязаны з рэальным пазбаўленнем волі, але, шчыра кажучы, не здзіўлена судовым рашэннем.

У душы ўсё-такі разумела, што працэс над вядомым спартсменам у пэўным сэнсе будзе паказальным, таму тэрмін дадуць немалы. Хаця з пацярпелым і прымірэнне ёсць, і грашовая кампенсацыя выплачана. Да таго ж у Лёшы ніколі не было судзімасці, у яго столькі дасягненняў…

А ўвогуле, пра яго справу мы размову практычна не вялі, больш гаворка ішла пра нейкія асабістыя рэчы: сям’ю, сяброў.

— Хутка трэба будзе адпраўляць дзяцей у дзіцячы садок і школу, а ў вас — пяцёра. Як будзеце спраўляцца?

— А што зробіш?! Зразумела, што без Лёшы давядзецца няпроста, але жыццё такое, што да ўсяго з часам прызвычайваешся. Старэйшым Сашу і Веры адпаведна 18 і 12 гадоў, таму таксама будуць дапамагаць. Ягору днямі 10 спаўняецца, павіншуем з Днём нараджэння і будзем рыхтавацца да школы і садка.

Тут трэба спадзявацца толькі на ўласныя сілы, бо дзядулі і бабулі аказваюць дапамогу найперш па доглядзе за дзецьмі. А сабраць у сад і школу гэта ўжо на маіх плячах. І, магчыма, сябры будуць дапамагаць.

— А як ваш бізнэс развіваецца?

— Калі шчыра, то ніяк, карціна, скажам так, не вельмі радасная. Як вядома, мы з Лёшам — індывідуальныя прадпрымальнікі, у мяне да сітуацыі з каранавірусам ў Маладзечне былі тры магазіны біжутэрыі, а зараз застаўся толькі адзін. Неяк выжываем.

Але, як бы мне ні было складана, думаю, Аляксею зараз куды складаней. Хаця ў мяне вельмі моцны муж. Не толькі на рынгу, але і па жыцці. Веру, што справіцца з усімі выпрабаваннямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча за 2 гады і 2 мільярды еўра паставіць шчыт ад дронаў на беларускай мяжы9

Прэс-сакратарка Дональда Трампа цяжарная25

Памерла французская актрыса Брыджыт Бардо2

Ці будзе снег і мароз? Якога надвор'я чакаць у навагоднюю ноч

У цэнтры Мінска бегаў лось4

«Маладыя, не п'юць — добры прыклад». На фермы ў Лідскім раёне прыехалі працаваць мігранты з Эфіопіі15

Вячорка пра вынікі года: Мы палепшылі адносіны з Украінай, вярнулася ўвага да Беларусі8

Ігар Тур: Больш за ўсё не спадабалася ў Германіі, у Гамбургу жахліва смярдзіць28

У базу «горшых з найгоршых» злачынцаў ЗША ўнеслі двух грамадзян Беларусі. Адна з іх — жанчына1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць